Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.07.2018

Работа дэпутата Палаты прадстаўнікоў Курсевіча Валерыя Віктаравіча была насычанай.

23 ліпеня 2018 года парламентарый аб'ехаў аб'екты, па якіх паступілі звароты грамадзян падчас прыёму 16.07.2018: вул. Чалюскінцаў, Арджанікідзэ, пляцоўку каля Палаца дзяцей і моладзі "Золак", гаспадарчы двор Палаца культуры ААТ "МАЗ" – кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЎТАМАЗ", дом N 51, корпус 1, па вуліцы Галадзеда.  

Акрамя таго, Курсевіч В.В. прысутнічаў на нарадзе ў дырэктара УП «Жыллёва-камунальная гаспадарка Заводскага раёна г. Мінска» па пытаннях, што тычацца зваротаў грамадзян.

25 ліпеня 2018 года дэпутат правёў сустрэчу з працоўным калектывам термагальванічнага завода ААТ "МАЗ" – кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЎТАМАЗ". На сустрэчы Курсевіч В.В. адказаў на пытанні работнікаў, якія тычацца пенсійнага забеспячэння, ўнясення змяненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, распавёў аб праведзенай працы ў Палаце прадстаўнікоў і ў выбарчай акрузе за першае паўгоддзе 2018 года.

У гэты ж дзень Курсевіч В.В. правёў сустрэчы з намеснікам генеральнага дырэктара – тэхнічным дырэктарам Гранкоўскім А.А. ААТ "МАЗ" – кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЎТАМАЗ" і намеснікам камерцыйнага дырэктара – дырэктарам па рэалізацыі аўтатэхнікі ў Рэспубліку Беларусь, Расійскую Федэрацыю, Украіну Захарэвічам Сяргеем Мікалаевічам, на якіх абмеркаваў пытанні існуючых тарыфаў на электраэнергію для прадпрыемстваў і мерах, якія прымаюцца ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЎТАМАЗ" па энергазберажэнню, пытанні рэалізацыі аўтатэхнікі.

26 ліпеня 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Курсевіч В.В. правёў сустрэчы з намеснікам генеральнага дырэктара – дырэктарам па кадрах, сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце ААТ "МАЗ" – кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЎТАМАЗ" Косарам П.В. і в.а. намесніка генеральнага дырэктара – дырэктарам па вытворчасці ААТ "МАЗ" – кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЎТАМАЗ" Кочневым У.М., на якіх абмеркаваў пытанні працаўладкавання грамадзян, выканання прагнозных паказчыкаў, нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць