Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


03.07.2019

Таццяна Кананчук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных прысвечаных Дню Незалежнасці і 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

3 ліпеня 2019 года парламентарый прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, якія прайшлі на тэрыторыі Слаўгарадскага раёна з удзелам дэпутата Арзамаскага гарадской думы Мерына А. М., намесніка кіраўніка адміністрацыі горада Арзамас па эканамічнаму развіццю і турызме Матвеева А.У., кіраўніка Прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі у Рэспубліцы Беларусь Пятрова В.А., дэлегацый Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі, гасцей з Рэспублікі Казахстан, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і вязняў канцлагераў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

У рамках святочных мерапрыемстваў, Таццяна Кананчук сумесна са старшынёй Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта Канстанцінам Жiгуцкiм адкрылі памятны знак супрацьтанкавай гарматы Т - 12 на мемарыяльным комплексе «Мінулых гадоў жывая памяць", усклалі кветкі і вянкі да брацкай магілs ў в. Рабавiчы Слаўгарадскага раёна.

На брацкай магіле ў в.Аляксандраўка - 1 з удзелам парламентарыя адбылося ўрачыстае перапахаванне астанкаў воінаў Чырвонай Арміі.

У г.Славгороде ў той жа дзень Таццяна Кананчук прыняла ўдзел у мітынгу і святочным тэатралізаваным канцэрце, прысвечаным Дню Незалежнасці і 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць