Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


02.10.2017

У апошнія дні верасня 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Няхайчык А.У. (Шабаноўская выбарчая акруга № 91) прыняла ўдзел у гарадскіх і раённых мерапрыемствах.

Парламентарый прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня настаўніка: 25 верасня ў якасці ганаровага госця прысутнічала ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры на гарадскім святочным вечары, прысвечаным Дню настаўніка; 26 верасня — павіншавала з прафесійным святам усіх работнікаў сістэмы адукацыі Заводскага раёна сталіцы; 29 верасня — сустрэлася з педагагічным калектывам дашкольнай установы № 458.

26 верасня Няхайчык А.У. прыняла ўдзел у пасяджэнні адміністрацыі Заводскага раёна, на якім былі падведзены вынікі летняй аздараўленчай кампаніі 2017 года, разгледжаны вынікі работы службаў раёна па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых дачыненняў.

27 верасня дэпутат прысутнічала на пасяджэнні каардынацыйнага савета па кантролі за рэалізацыяй Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 № 18 «Аб дадатковых мерах па абароне дзяцей у недабрастотных сем’ях» у Заводскім раёне горада Мінска.

28 верасня Няхайчык А.У. выступіла на раённай бацькоўскай канферэнцыі.

«Захаваем дзіця ў сям’і» — такая была тэма чарговай сустрэчы з бацькамі. На канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні прафілактыкі сямейна-бытавога насілля ў сям’і, уплыву ладу жыцця бацькоў на фарміраванне асобы дзіцяці, прафілактыкі наркаманіі, суіцыдаў сярод падлеткаў.

 Звяртаючыся да бацькоў, парламентарый адзначыла, што ў адпаведнасці з арт. 75 Кодэкса аб шлюбе і сям’і, менавіта яны нясуць адказнасць за выхаванне і захаванне здароўя сваіх дзяцей, спынілася на асноўных заканадаўчых актах па якія абмяркоўваюцца пытаннях.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць