Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


16.08.2019

У Крычаўскім раёне на пасяджэнні райвыканкама падведзены вынікі падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да работы ў новым 2019/2020 навучальным годзе.

16 жніўня 2019 года адбылося пасяджэнне Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта «Аб гатоўнасці ўстаноў адукацыі Крычаўскага раёна да 2019/2020 навучальнага года», у працы якога прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марачкава Т.Б.

У абмеркаванні пытання прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Бачкоў. Д.У., кіраўнікі раённых службаў.

Дэпутат па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 спынілася на пытаннях аказання шэфскай дапамогі ўстановам у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 300 «Аб прадастаўленні і выкарыстанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі»; рэалізацыі Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь № 242/48 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку фарміравання цэн на платныя паслугі ў дзяржаўных установах адукацыі»; рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 295, які ўступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года.

Аналіз падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да працы ў новым навучальным годзе быў накіраваны на сацыяльна-эканамічную мадэль развіцця краіны, якая вызначае выхаванцаў, якасць іх жыцця галоўнай рысай грамадства і дзяржавы.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць