Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.02.2017

З 23 па 24 лютага 2017 года ў рамках зімовага пасяджэння ПА АБСЕ 
ў г. Вене (Аўстрыйская Рэспубліка) праходзіць прэзентацыя Рэспублікі Беларусь у якасці краіны правядзення 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

На стэндзе, што арганізаваў Парламент Рэспублікі Беларусь, размешчаны агульная інфармацыя аб 26-й штогадовай сесіі, звесткі аб афіцыйных гасцініцах, у тым ліку гасцініцы «Прэзідэнт-Гатэль», на базе якой пройдуць асноўныя мерапрыемствы сесіі.

Замежным парламентарыям таксама прадстаўлены інфармацыйныя матэрыялы аб Рэспубліцы Беларусь, яе эканамічным і турыстычным патэнцыяле, прэзентацыйная прадукцыя флагманаў беларускай эканомікі, прадпрыемстваў і арганізацый, тавары якіх з’яўляюцца брэндамі нашай краіны.

Прэзентацыю наведала Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, Пастаянны прадстаўнік пры АБСЕ Купчына А.М.

26-я штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ пройдзе ўг. Мінску з 5 па 9 ліпеня 2017 года. Асноўная тэма сесіі –– «Умацаванне ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і дабрабыту ў рэгіёне АБСЕ».

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць