Шостая сесія (з 02.04.2019 па 28.06.2019 )
- 4 снежня 2019 года, пятае пасяджэнне сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, закрыццё сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання ( 04.12.2019 )
- 28 чэрвеня 2019 года, дзясятае пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ( 28.06.2019 )
- 28 чэрвеня 2019 года, адзінаццатае пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання,закрыццё шостай сесіі ( 28.06.2019 )
- 28 чэрвеня 2019 года, дзявятае пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ( 28.06.2019 )
- 26 чэрвеня 2019 года, восьмае пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ( 26.06.2019 )
- 19 чэрвеня 2019 года, сёмае пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ( 19.06.2019 )
- 13 чэрвеня 2019 года, шостае пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ( 13.06.2019 )
- 31 мая 2019 года, пятае пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ( 31.05.2019 )
- 23 мая 2019 года, чацвертае пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ( 23.05.2019 )
- 16 мая 2019 года, трэцяе пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ( 16.05.2019 )
- 11 красавіка 2019 года, другое пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ( 11.04.2019 )
- 2 красавіка 2019 года, адкрыццё шостай сесіі, першае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ( 02.04.2019 )
1. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь» (па пытаннях абмежавання грамадзян у наведванні віртуальных ігральных устаноў).
2. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб рэадмісіі».
3. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абыходжанні з адходамі».
4. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
5. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь» (аб супрацьдзеянні допінгу ў спорце).
6. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб утрыманні пагранічных дарожных маставых аб’ектаў на беларуска-польскай дзяржаўнай граніцы».
7. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Бразілія аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах».
8 . Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва».
9. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі
Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў —
удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з крадзяжамі
аўтатранспартных сродкаў і забеспячэнні іх вяртання ад
25 лістапада 2005 года»
10. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Манголіяй аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах».
11. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Манголіяй аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах».
12. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Манголіяй аб выдачы».
13. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага
сходу Рэспублікі Беларусь «Аб разглядзе Закона Рэспублікі Беларусь
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб
інвестыцыях» з пярэчаннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
14. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага
сходу Рэспублікі Беларусь «Аб разглядзе Закона Рэспублікі Беларусь
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь
«Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных
прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы» з пярэчаннямі Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь».
15. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння».
16. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб рэалізацыі праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі «Басейн міжнароднага стандарту».
17. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб рэалізацыі праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі «Нацыянальны футбольны стадыён».
18. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні
дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь»
(па пытаннях тэхнічнага нармавання і стандартызацыі).
19. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі».
20. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыі».
21. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні некаторых законаў Рэспублікі Беларусь» (аб геаграфічных указаннях).
22. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».
23. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы».
24. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2019 г. № 1 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
25. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і».
26. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў».
27. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі
Пратакола аб далучэнні Рэспублікі Арменія да Пагаднення аб увядзенні адзіных
формаў пашпарта транспартнага сродку (пашпарта шасі транспартнага сродку) і
пашпарта самаходнай машыны і іншых відаў тэхнікі і арганізацыі сістэм
электронных пашпартоў ад 15 жніўня
2014 года».
28. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін».
29. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях пахавання і пахавальнай справы».
30. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2019 г. № 2 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
31. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».
32. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб міжнародных дагаворах Еўразійскага эканамічнага саюза з трэцімі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі або міжнароднымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі».
33. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах».
34. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю».
35. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэрацыі Сэнт-Кітс і Нэвіс аб узаемнай адмене віз».
36. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі
Пагаднення аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь
і Урадам Чарнагорыі аб узаемных паездках грамадзян ад
30 верасня 2009 года».
37. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг».
38. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола да Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года».
39. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб персанальных даных».
40. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змянення ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях»(па пытаннях парушэння заканадаўства аб таварных біржах).
41. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб гарманізацыі заканадаўства дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы фінансавага рынку».
42. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб радыяцыйнай бяспецы».
43. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» (па пытаннях экалогіі).
44. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы».
45. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб узаемадзеянні дзяржаў – удзельніц СНД па забеспячэнні гатоўнасці на выпадак ядзернай аварыі або ўзнікнення радыяцыйнай аварыйнай сітуацыі і ўзаемадапамогі пры ліквідацыі іх наступстваў».
46. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» (па пытаннях удасканальвання прававога рэгулявання гульнявога бізнесу).
47. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах».
48. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі».
49. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 22 снежня 1994 года».
50. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў».
51. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях».
52. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека».
53. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі».
54. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дзясятага дадатковага пратакола да Статута Сусветнага паштовага саюза, Другога дадатковага пратакола да Агульнага рэгламента Сусветнага паштовага саюза, Дадатковага пратакола да Сусветнай паштовай канвенцыі».
55. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязі».
56. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах транспартнай дзейнасці».
57. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Дэкрэце Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 10 мая 2019 г. № 3 «Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй».
58. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб інфармацыйным узаемадзеянні і абмене інфармацыяй у электронным выглядзе па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў».
59. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях медыяцыі».
60. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях грамадзянскіх аспектаў міжнароднага выкрадання дзяцей».
61. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях натарыяльнай дзейнасці».
62. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» (па пытаннях адказнасці за непрыняцце мер па належнай арганізацыі дзейнасці юрыдычнай асобы).
63. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Судан аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы».
64. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Найрабiйскай міжнароднай канвенцыі аб выдаленні патанулых судоў 2007 года».
65. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Міжнароднай канвенцыі аб грамадзянскай адказнасці за шкоду ад забруджвання бункерным палівам 2001 года».
66. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС».
67. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе».
68. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму».
69. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» (па пытаннях палявання і вядзення паляўнічай гаспадаркі).
70. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій».
71. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб ажыццяўленні сумеснай дзейнасці дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах».
72. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Эстонскай Рэспублікай аб сацыяльным забеспячэнні».
73. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі».
74. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб далучэнні Рэспублікі Арменія да Пагаднення аб парадку абароны канфідэнцыйнай інфармацыі і адказнасці за яе выдаванне пры ажыццяўленні Еўразійскай эканамічнай камісіяй паўнамоцтваў па кантролі за выкананнем адзіных правілаў канкурэнцыі ад 12 лiстапада 2014 года».
75. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Судан аб абмене інфармацыяй па падатковых пытаннях»
76. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва»
77. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натуральных манаполіях»
78. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кыргызскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 14 чэрвеня 1995 года»
79. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» (па пытаннях судовай абароны зацікаўленых асоб у загадным вядзенні)
80. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб судова-экспертнай дзейнасці»
81. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы»
82. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
83. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя аб інвестыцыях»
84. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях гаспадарчых таварыстваў»
85. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2018 год»
86. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2018 год»
87. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўдытарскай дзейнасці»
88. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» (па пытаннях працоўных адносін)
89. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне абароны канкурэнцыі»
90. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Венгрыі аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый»
91. Кадравыя пытанні.
Паважаныя дэпутаты,
члены Урада i запрошаныя!
Пачынае сваю работу шостая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
Яе парадак фармаваўася ў цеснай ўвязцы з ключавымі пытаннямі грамадска-палітычнага жыцця, якія сёння так шырока і зацікаўлена абмяркоўваюцца ў краіне па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы.
У гэты дыялог, важным этапам якога стане зварот Прэзідэнта з Пасланнем да народа і Парламенту, уцягнуты ўсе структуры ўлады, грамадзянскай супольнасці, бізнесу, айчынныя і замежныя медыя.
Усіх удзельнікаў вялікай размовы аб’ядноўвае жаданне бачыць Беларусь свабоднай, мірнай, справядлівай і паспяховай. І гэта цалкам адпавядае курсу на безумоўнае забеспячэнне нацыянальнага суверэнітэту, эканамічнай незалежнасці, абарону канстытуцыйных праў і гарантый нашых грамадзян.
Менавіта гэтыя прыярытэты ляглі ў аснову нашых заканадаўчых планаў. На сённяшні дзень у пастаянных камісіях знаходзіцца ўжо 64 законапраектаў, 37 з якіх цалкам падрыхтаваны да разгляду ў Авальнай зале.
Пералік пытанняў адлюстроўвае амаль увесь спектр задач па развіцці стабільнага дзелавога асяроддзя, ІТ-сектара, прасоўванні «зялёнай» эканомікі, павышэнню якасці жыцця ў розных сферах, падтрыманні міру, стабільнасці і грамадскай згоды.
Галоўны наш рэсурс — інтэлектуальны патэнцыял. Толькі абапіраючыся на яго, мы зможам прыкметна знізіць сваю сыравінную залежнасць і нарасціць аб’ёмы экспарту. Акрамя таго, павелічэнне колькасці працоўных месцаў у лічбавай сферы фармуе высокі попыт. Гэта жыццёва важна для многіх галін і прадпрыемстваў, якія традыцыйна арыентаваны на ўнутраны рынак.
Гэтыя пытанні выходзяць сёння на першы план, і для іх паспяховага комплекснага рашэння трэба аператыўна ствараць адпаведныя прававыя ўмовы.
Для паскоранага ўкаранення навукаёмістых тэхналогій патрабуецца канцэнтрацыя сродкаў пад праекты, якія дадуць гарантаваны эканамічны эфект. Таму сёння вельмі важна заканадаўча прапісаць эфектыўны механізм фарміравання праграмы інавацыйнага развіцця. Гэта і будзе наша асноўная задача пры карэкціроўцы Закона аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы.
Трэба сур’ёзна думаць і пра тое, каб правілы на беларускім рынку станавіліся ўсё больш зразумелымі і зручнымі для інвестараў. Гэта ў першую чаргу трэба ўлічваць пры разглядзе на сесіі законаў па пытаннях аўдытарскай дзейнасці, тэхнічнага нармавання, стандартызацыі і экалагічнай экспертызы.
Вядома, нельга выпускаць з-пад увагі і тую работу, якая вядзецца пакуль па-за сценамі Авальнай залы. Гаворка ідзе аб фарміраванні бюджэтна-падатковага заканадаўства. Мы дамовіліся актыўна ўдзельнічаць у гэтым працэсе.
Несумненна, асаблівую ўвагу нашых выбаршчыкаў прыцягне шэраг запатрабаваных законапраектаў сацыяльнага блока, тым больш што на цяперашняй сесіі гэта будзе, мабыць, самы аб’ёмны пакет дакументаў.
Падрыхтоўка новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса і паправак у Закон аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг прадыктавана неабходнасцю зняць цэлы комплекс праблем, назапашаных у правапрымяненні ў грамадзян, арганізацый забудоўшчыкаў і суб’ектаў гаспадарання.
Круг задач, якія трэба вырашыць у гэтай сферы, выразна акрэслены Кіраўніком дзяржавы ў яго дырэктывах па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўнічай галіны. Гэта перш за ўсё павышэнне якасці абслугоўвання, правядзенне справядлівай тарыфнай палітыкі, падтрымка сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва і развіццё грамадскага кантролю.
Важным паказчыкам дабрабыту грамадства з’яўляецца забеспячэнне канстытуцыйных праў грамадзян на якаснае медыцынскае абслугоўванне і спрыяльнае навакольнае асяроддзе.
Зразумела, сістэма беларускай аховы здароўя развіваецца даволі дынамічна. Але гэта як раз і патрабуе пастаяннай увагі да яе з боку заканадаўцаў. Сёння, напрыклад, ёсць відавочная неабходнасць абмеркаваць шляхі паляпшэння санітарна-эпідэміялагічнага кантролю, развіцця айчыннай транспланталогіі і методык лячэння бясплоддзя. Шэраг наспелых рашэнняў неабходна таксама прыняць у сферах экалогіі і радыяцыйнай бяспекі.
Кажучы пра бяспеку ў цэлым, трэба сказаць, што задача яе забеспячэння ў лічбавую эпоху патрабуе прынцыпова новых падыходаў. І ў гэтым плане ухваленая нядаўна Прэзідэнтам краіны Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі – выключна важны і актуальны дакумент, з улікам якога нам цяпер трэба будзе будаваць усю сваю далейшую работу.
У сувязі з гэтым хачу звярнуць увагу дэпутатаў па меншай меры на два сур’ёзных законапраекта. Адзін з іх датычыцца ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму. Яго значнасць абумоўлена тым, што метады розных дэструктыўных сіл з кожным днём становяцца ўсё больш выдасканаленымі. Мы ж павінны навучыцца распазнаваць усе гэтыя пагрозы і жорстка працаваць на апярэджанне.
Другі — антыдопінгавы праект. На першы погляд, яго сувязь з бяспекай у сферы інфармацыі не такая відавочная. Але мы бачым, які ўрон допінгавыя скандалы могуць нанесці рэпутацыі спартсменаў, ды і дзяржавы ў цэлым.
Нам гэта зусім не трэба, асабліва напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў. Бо пазітыўны імідж краіны ствараецца коштам велізарных высілкаў, у тым ліку ў рамках рэалізацыі міралюбівага шматвектарнага знешнепалітычнага курсу нашай дзяржавы.
Беларусь нацэлена на канструктыўнае рашэнне міжнародных праблем, разглядаючы абсалютна ўсіх, хто гатовы супрацоўнічаць з намі, як раўнапраўных партнёраў. Таму забеспячэнне збалансаванасці нашых кантактаў на ўсіх вектарах беларускай знешняй палітыкі мы бачым галоўнай задачай сваёй парламенцкай дыпламатыі.
Перш за ўсё гэта датычыцца нашых намаганняў на заходнім і ўсходнім кірунках супрацоўніцтва. Бо менавіта ў гэтым вялізным рэгіёне свету пачынаюць сёння паступова праступаць контуры прынцыпова новай архітэктуры міжнародных адносін. І, зразумела, мы кроўна зацікаўлены ў тым, каб знайсці і замацаваць тыя кропкі, дзе сыходзяцца галоўныя эканамічныя і гуманітарныя інтарэсы на кантыненце.
Ідэю інтэграцыі інтэграцый, у аснове якой ляжыць ўмацаванне ўзаемнага даверу і эканамічнага супрацоўніцтва, беларускія парламентарыі актыўна прасоўваюць на ўсіх міжпарламенцкіх пляцоўках, у прыватнасці ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ.
Менш чым праз месяц у сталіцы Беларусі пройдзе канферэнцыя Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ па пытаннях павышэння інвестыцыйнай, транзітнай і турыстычнай прывабнасці краін, зацікаўленых у рэалізацыі гэтай ініцыятывы.
Форум абяцае быць даволі змястоўным. У ім возьмуць удзел прадстаўнікі 23 дзяржаў. І мы перакананыя, што абмен думкамі будзе вельмі карысным і пазітыўна адаб’ецца на ўмацаванні ўсебаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. У гэтых мэтах мы, вядома, паспрабуем прадставіць нашым замежным партнёрам максімальна поўную інфармацыю аб патэнцыяле Беларусі ў якасці важнага звяна Эканамічнага пояса Шаўковага шляху.
Яшчэ адной беларускай ініцыятывай у рамках ПА АБСЕ стане праект чарговай рэзалюцыі, якую мы плануем вынесці на абмеркаванне ў ліпені гэтага года ў Люксембургу на 28-й штогадовай сесіі Асамблеі. Нагадаю, што дакумент прысвечаны ўмацаванню супрацоўніцтва ў галіне тэхналагічнага прагназавання.
Вельмі сур’ёзны комплекс задач пры актыўным удзеле парламентарыяў вырашаецца сёння ў рамках Саюзнай дзяржавы. Карыстаючыся выпадкам, хачу сардэчна павіншаваць усіх беларусаў і расіян са святам — Днём яднання нашых народаў.
Цалкам відавочна, што Саюзная дзяржава – гэта наша рэальнае дасягненне. Бо абсалютная большасць ініцыятыў, прасоўваемых намі сумесна на міжнароднай арэне, адпрацоўваецца менавіта на гэтай пляцоўцы. Пры гэтым шэраг ключавых напрацовак «двойкі» пакуль не мае аналагаў.
Пры падрыхтоўцы прапаноў па паглыбленні інтэграцыі нам важна засяродзіцца на пытаннях больш поўнага раскрыцця патэнцыялу нашага навукова-тэхнічнага, вытворчага ўзаемадзеяння і развіцця кааперацыі. Толькі магутная інавацыйная эканоміка можа зрабіць нас мацней і забяспечыць павышэнне дабрабыту нашых народаў.
Грамадзяне Беларусі і Расіі павінны рэальна адчуваць эканамічныя і сацыяльныя выгады інтэграцыі. Таму задача парламентарыяў – максімальна садзейнічаць ліквідацыі ўсяго, што перашкаджае сёння свабоднаму перамяшчэнню тавараў, паслуг, капіталу, рабочай сілы, стварэнню роўных умоў і гарантый для суб’ектаў гаспадарання дзвюх краін.
Важна, што ў гэтых пытаннях мы знаходзім разуменне і падтрымку нашых расійскіх калег. У рамках бягучых мерапрыемстваў саюзнага Парламента ідзе вельмі насычаная і плённая работа па падрыхтоўцы да 56-й сесіі Парламенцкага Сходу, якая пройдзе ў Беларусі, і шостаму Форуму рэгіёнаў, запланаванага на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Асноўны ўпор тут трэба рабіць на кантролі за выкананнем раней прынятых рашэнняў.
Досыць нядрэнны зачын у нас ствараецца і для нарошчвання сувязяў з дзяржавамі іншых рэгіёнаў свету. Гэтаму спрыяюць кансультацыі, якія мы актыўна вядзем на палях міжпарламенцкіх арганізацый і на ўзроўні груп сяброўства, а таксама пастаянныя кантакты з прадстаўнікамі ўплывовых міжнародных структур, дзелавых колаў і дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі.
Нас задавальняе, як зацікаўлена і па-дзелавому будуецца сёння дыялог з нашымі еўрапейскімі калегамі. Вельмі карысна, у прыватнасці, прайшлі перамовы з прадстаўнікамі парламентаў Германіі, Нідэрландаў, Швецыі.
Пастаянны і прадуктыўны характар носяць сустрэчы з парламентарыямі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Яскравы прыклад таму — цяперашні візіт у Беларусь высокай парламенцкай дэлегацыі Кітая.
У мінулым годзе мы практычна здзейснілі прарыў у беларуска-егіпецкіх парламенцкіх адносінах. А ў чэрвені гэтага года чакаецца афіцыйны візіт у Мінск Прэзідэнта Егіпта. Плануецца, што ён выступіць перад беларускімі парламентарыямі з прамовай. Гэта будзе першы выступ кіраўніка замежнай дзяржавы ў Авальнай зале.
У цэлым жа наша міжнародная праграма будзе даволі напружанай. Я не буду пералічваць усе мерапрыемствы. Скажу толькі, што кожнае з іх мы павінны разглядаць як падставу для замацавання пазіцый, дасягнутых у прасоўванні нацыянальных інтарэсаў. Ключавой кропкай прыкладання нашых намаганняў тут па-ранейшаму застаюцца гандлёва-эканамічныя пытанні.
Часта іх рашэнне ўпіраецца ў праблему СГА, далучэнне да якой абяцае Беларусі як немалыя выгады, так і відавочныя рызыкі. Дэпутаты падключыліся да вывучэння гэтай праблемы. І яна павінна стаць прадметам усебаковага аналізу ў рамках семінара, які плануецца арганізаваць сумесна з Сакратарыятам СГА.
Паважаныя калегі!
Задачы, якія нам трэба будзе вырашаць у ходзе сесіі, маюць прамую праекцыю на забеспячэнне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, устойлівага эканамічнага развіцця і паслядоўнага павышэння якасці жыцця нашых грамадзян.
У гэтым плане глыбока сімвалічна, што сесія праходзіць у год святкавання 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і напярэдадні 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэтыя дзве падзеі ўвасабляюць для нас вышэйшыя каштоўнасці, якія складаюць унутраны стрыжань беларускага народнага характару і трывалую аснову нацыянальнай дзяржаўнасці.
Незалежнасць, міралюбнасць, сацыяльная справядлівасць, эвалюцыйны характар пераўтварэнняў. Аб’яднанне грамадства і дзяржавы вакол гэтых базавых прынцыпаў — гэта галоўная ўмова забеспячэння нашай агульнай упэўненасці ў заўтрашнім дні.
Дзяржава — для народа. У гэтым і складаецца глыбокі сэнс адкрытай і сумленнай размовы, якую Прэзідэнт вядзе з краінай. І мы павінны прыкласці максімум намаганняў, каб наша дзейнасць адказвала патрабаванням Кiраўнiка дзяржавы i чаканням выбаршчыкаў.
Сайганава Таццяна Іванаўна - кіраўнік сакратарыята сесіі
Рассоха Мікалай Фёдаравіч - намеснік кіраўніка сакратарыята сесіі
Гайдукевіч Валерый Уладзіміравіч - старшыня падліковай камісіі
Старынская Таццяна Аляксандраўна - намеснік старшыні падліковай камісіі