Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 3469
Апісанне законапраекта

28 чэрвеня 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», унесены ў Палату прадстаўнікоў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 24 чэрвеня 2019 года.

Законапраект аб амністыі традыцыйна прадугледжвае ў артыкуле 1 праекта вызваленне ад пакаранняў т.зв. «ільготнай» катэгорыі асоб — непаўналетніх, цяжарных жанчын, жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да васемнаццацi гадоў, асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, інвалідаў I або II групы, хворых на актыўную форму туберкулёзу 1, 2, 5 «А», 5 «Б» груп дыспансернага ўлiку, хворых на анкалагiчныя захворваннi другой, трэцяй, чацвёртай клiнiчных груп, ВІЧ-інфіцыраваных з 3-й або 4-й стадыямі захворвання па клінічнай класіфікацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, асоб, якія атрымалі раненні (кантузii), калецтвы, захворваннi ў перыяд праходжання ваеннай службы або ў сувязі з ажыццяўленнем службовай дзейнасці.

Такія асобы падлягаюць вызваленню ад пакаранняў у выглядзе грамадскіх работ, штрафу, пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, папраўчых работ, абмежавання па ваеннай службе, арышту, абмежавання волі, пазбаўлення волі, а таксама ад іншых мер крымінальнай адказнасці ў выглядзе асуджэння з адтэрміноўкай выканання пакарання, асуджэння з умоўным непрымяненнем пакарання, асуджэння без прызначэння пакарання. Гэтая ж катэгорыя асоб у адпаведнасці з артыкулам 2 законапраекта аб амністыі можа быць вызвалена і ад крымінальнай адказнасці.

У адпаведнасці з праектам амністыя распаўсюджваецца і на асоб, якія не адносяцца да вышэйназванай катэгорыі. Яны падлягаюць вызваленню ад іншых мер крымінальнай адказнасці ў выглядзе асуджэння з адтэрміноўкай выканання пакарання, асуджэння з умоўным непрымяненнем пакарання, асуджэння без прызначэння пакарання.

Таксама падлягаюць вызваленню асобы:

якія ўчынілі злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, якiм прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі, пазбаўлення волі і прысуды якім вынесены на дзень уступлення ў сілу Закона аб амністыі;

якія ўчынілі злачынствы, што адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх, якiм прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі, пазбаўлення волі, якія адбылі на дзень уступлення ў сілу Закона аб амністыі не менш за адну чацвёртую частку прызначанага судом тэрміну пакарання;

якiя не пералiчаны ў артыкуле 1 праекта, якiм прызначана пакаранне ў выглядзе арышту і прысуды якім вынесены на дзень уступлення ў сілу Закона аб амністыі;

асуджаныя за крадзеж, махлярства, прысваенне або растрату, крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў, калі яны на дзень уступлення ў сілу Закона аб амністыі адбылі не менш за адну трэцюю частку прызначанага тэрміну пакарання.

Праектам прадугледжваецца скарачэнне пакарання часткова тэрмінам на адзін год асобам (непаўналетнім — на два гады):

асобам, асуджаным да пакарання ў выглядзе абмежавання волі і пазбаўлення волі;

асобам, умоўна-датэрмінова вызваленым ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі або пазбаўлення волі;

асобам, якiм неадбытая частка пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi заменена пакараннем у выглядзе абмежавання волi або папраўчых работ ці якiм неадбытая частка пакарання ў выглядзе абмежавання волі заменена пакараннем у выглядзе папраўчых работ;

асуджаным да пазбаўлення волі цяжарным жанчынам і жанчынам, якія маюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, якім суд адтэрмінаваў адбыванне пакарання.

Калі ў гэтых жа асоб на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненнi амнiстыi да заканчэння тэрмiну пакарання застаецца менш за год (у непаўналетніх — менш за два гады), законапраектам прапануецца вызваліць іх ад неадбытай часткi пакарання.

Артыкул 9 законапраекта аб амністыі абмяжоўвае вызваленне ад пакарання асоб, якія ўчынілі некаторыя злачынствы, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх, а таксама цяжкіх і асабліва цяжкіх.

Разам з тым пры ўмове прыкладных паводзінаў і кампенсацыі шкоды гэтым асобам магчыма скарачэнне пакарання на адзін год (непаўналетнім — на два гады), калі іншае не прадугледжана артыкулам 11 праекта Закона.

У адпаведнасці з артыкулам 11 законапраекта амністыя не распаўсюджваецца на асоб:

да якiх на працягу 2014 — 2019 гадоў прымяняліся амністыя або памілаванне і якія зноў учынілі наўмысныя злачынствы;

якія цалкам не пакрылі прычынены злачынствамі ўрон (шкоду) і не выплацілі даход, атрыманы ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, негрунтоўна набытую выгаду, iншы даход, атрыманы злачынным шляхам;

якія злосна парушаюць устаноўлены парадак падчас адбывання пакарання;

якія дапусцілі асабліва небяспечны рэцыдыў злачынстваў;

якім пакаранне ў выглядзе смяротнай кары ў парадку памілавання заменена пазбаўленнем волі або пажыццёвым зняволеннем або якім пажыццёвае зняволенне заменена пазбаўленнем волі;

асуджаных да пакарання ў выглядзе пажыццёвага зняволення;

якія ўчынілі злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 122, 124, 126 (злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва), артыкулам 139 (забойства), часткай 3 артыкула 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання), часткамі 2 і 3 артыкула 166 (згвалтаванне), часткамі 2 і 3 артыкула 167 (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару), часткай 2 артыкула 168 (палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту), артыкулам 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), часткамі 2 і 3 артыкула 235 (легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, злачынствы, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў), артыкулам 285 (стварэнне злачыннай арганізацыі або ўдзел у ёй), артыкулам 286 (бандытызм), артыкулам 289 (тэрарызм), артыкулам 2901 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці), артыкулам 290(садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці), артыкулам 290(праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці), артыкулам 2904 (стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй), артыкулам 290(арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі), артыкулам 291 (захоп заложніка), артыкулам 292 (захоп будынкаў і збудаванняў), артыкулам 293 (масавыя беспарадкі), часткамі 2 — 5 артыкула 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання), артыкулам 3171 (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення), часткамі 4 — 5 артыкула 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, прэкурсораў і іх аналагаў), артыкулам 3281 (незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, прэкурсораў або іх аналагаў), часткамі 2 і 3 артыкула 329 (пасеў або вырошчванне забароненых да вырошчвання раслін або грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы), артыкулам 331 (скланенне да спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў), часткай 2 артыкула 332 (арганізацыя або ўтрыманне прытонаў для вырабу, перапрацоўкі і (або) спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў або іншых адурманьваючых рэчываў), артыкулам 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), артыкулам 3431 (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга), артыкуламі 356 — 362 (злачынствы супраць дзяржавы, забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў), артыкулам 367 (паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), артыкулам 3692 (атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі ў парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь), артыкулам 3693 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), артыкулам 421 (невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду), артыкулам 422 (ухіленне ад прэвентыўнага нагляду), артыкулам 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), артыкулам 425 (бяздзейнасць службовай асобы), часткамі 2 і 3 артыкула 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці), артыкулам 429 (незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці), артыкулам 430 (атрыманне хабару), артыкулам 431 (дача хабару), артыкулам 432 (пасрэдніцтва ў хабарніцтве), артыкулам 455 (злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады або бяздзейнасць улады з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці);

якія не пакрылі запазычанасць па аліментах або выдаткі на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

Законапраектам вызначана, што рашэнне аб прымяненні або непрымяненні амністыі прымаецца ў дачыненні да кожнай асобы індывідуальна.

У адпаведнасці з праектам Закон аб амністыі ўступіць у сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання і падлягае выкананню адпаведнымі органамі на працягу дзевяці месяцаў з дня ўступлення яго ў сілу.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказны дэпутат: Чэкан Васілій Іванавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Броннікаў Андрэй Сяргеевіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў  па нацыянальнай бяспецы

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 24.06.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by