Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі для забеспячэння міжнароднага адзінства і ўдасканалення метрычнай сістэмы»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4891
Апісанне законапраекта

19 лістапада 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі для забеспячэння міжнароднага адзінства і ўдасканалення метрычнай сістэмы», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 11 верасня 2019 года.

Праект Закона распрацаваны з мэтай далучэння Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі для забеспячэння міжнароднага адзінства і ўдасканалення метрычнай сістэмы, падпісанай у г. Парыжы 20 мая 1875 года (далей — Метрычная канвенцыя). Галоўнай мэтай далучэння Рэспублікі Беларусь да Метрычнай канвенцыі з’яўляецца стварэнне ўмоў для прызнання на міжнародным узроўні вынікаў вымярэнняў, якія выконваюцца на тэрыторыі нашай краіны.

Статус дзяржавы-ўдзельніка Метрычнай канвенцыі дае шэраг пераваг, у тым ліку права голасу на пасяджэннях Генеральнай канферэнцыі мер і вагаў, у якой да гэтага часу Рэспубліка Беларусь прымала ўдзел з абмежаванымі правамі. Паўнапраўны ўдзел краіны ў Метрычнай канвенцыі прывядзе да больш сістэмнага і комплекснага развіцця забеспячэння адзінства вымярэнняў. Дзяржавы-удзельнікі Метрычнай канвенцыі маюць магчымасць удзелу ў міжнародных параўнаннях нацыянальных эталонаў, што забяспечвае іх прызнанне на міжнародным узроўні, а таксама звяртацца ў Міжнароднае бюро мер і вагаў за кансультацыямі па пытаннях метралагічнай праследжваемасці, стварэння эталонаў і іх набыцця.

Праект Закона ў поўнай меры адпавядае сацыяльна-эканамічным патрэбам і магчымасцям грамадства і дзяржавы. Прыняцце законапраекта не створыць дадатковых адміністрацыйных і тэхнічных бар’ераў для грамадзян і арганізацый, не прывядзе да негатыўных сацыяльных і эканамічных наступстваў.

 


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па адукацыі, культуры і навуцы

Адказны дэпутат: Дарафеева Ірына Аркадзьеўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Гамеза Валерый Валяр'янавіч ― загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 11.09.2019
Сесія: Семая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by