Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб абароне персанальных даных»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1238
Апісанне законапраекта

2 красавіка 2021 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект накіраваны на прававое рэгуляванне грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць пры зборы, распаўсюджванні, прадастаўленні і іншай апрацоўцы персанальных даных фізічных асоб.

Мэтамі падрыхтоўкі праекта Закона з’яўляюцца забеспячэнне абароны правоў і свабод фізічных асоб пры апрацоўцы іх персанальных даных, вызначэнне агульнага паняцця і катэгорый персанальных даных, прынцыпаў і ўмоў працы з персанальнымі данымі, запаўненне прабелаў у прававым рэгуляванні работы з персанальнымі данымі, уніфікацыя ўмоў i парадку работы з персанальнымі данымі ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднага права і замежнага заканадаўства, вызначэнне парадку трансгранічнай перадачы персанальных даных, замацаванне правоў суб’ектаў персанальных даных і абавязкаў дзяржаўных органаў, юрыдычных і фізічных асоб у сферы работы з персанальнымі данымі, устанаўленне дадатковых гарантый ад адвольнага і бескантрольнага збору, распаўсюджвання, прадастаўлення і іншай апрацоўцы персанальных данных фізічных асоб.

Прыняцце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных» дазволіць забяспечыць належны ўзровень абароны персанальных даных у дзяржаве і будзе спрыяць развіццю бізнесу, гандлёва-эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь з іншымі краінамі.

Гісторыя законапраекта

13 чэрвеня 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб персанальных даных», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта была зменена.
Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных».

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы


Адказны работнік Сакратарыята:
Купава Уладзімір Віктаравіч — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеяннi з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы 

Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 13.03.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by