Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4841
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

4 чэрвеня 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі» (далей — праект Закона), унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў і змяшчае шэраг новаўвядзенняў, якія змогуць наблізіць нацыянальнае заканадаўства да высокага стандарту рэалізацыі правоў людзей з інваліднасцю, устаноўленага Канвенцыяй.

У прыватнасці, з’явіліся новыя артыкулы, якія рэгламентуюць:

правы інвалідаў;

недапушчальнасць дыскрымінацыі па прыкмеце інваліднасці;

гарантыі правоў інвалідаў ва ўмовах надзвычайных сітуацый;

сродкі зносін;

асветніцка-выхаваўчую работу;

фунццыянаванне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы сацыяльнай падтрымкі і рэабілітацыі інвалідаў;

стварэнне цэнтраў рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў.

Удасканалены і дапоўнены артыкулы, датычныя выкарыстання мовы жэстаў і забеспячэння яе перакладу, каардынацыйнага механізму дзейнасці дзяржаўных органаў па пытаннях правоў інвалідаў, устанаўлення інваліднасці, рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў, адукацыі і працаўладкавання інвалідаў, забеспячэння даступнасці асяроддзя жыццядзейнасці і інфармацыі.

Асаблівае значэнне ў праекце Закона надаецца пытанням асветніцка-выхаваўчай работы, накіраванай на фарміраванне ў грамадстве, у тым ліку ў дзяцей, паважлівага стаўлення да правоў і годнасці асоб з інваліднасцю, а таксама пазітыўнага ўспрымання і актыўнай сацыяльнай ролі інвалідаў ва ўсіх сферах жыццядзейнасці.

Удасканалены каардынацыйны механізм дзейнасцi дзяржаўных органаў, звязанай з рашэннем пытанняў, якія тычацца правоў інвалідаў. Эфектыўнасць працы Рэспубліканскага міжведамаснага савета па правах інвалідаў будзе павышана шляхам стварэння аналагічных саветаў на мясцовым узроўні.

Прадугледжаны фарміраванне і парадак функцыянаванне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы сацыяльнай падтрымкі і рэабілітацыі інвалідаў. Палажэнні накіраваны на аўтаматызацыю, комплексны аналіз і інфарматызацыю дзейнасцi дзяржаўных органаў пры рабоце з інвалідамі.

Неабходна адзначыць важныя навацыі ў пытаннях устанаўлення інваліднасці. У прыватнасці, пашырана кола спецыялістаў, якія ўдзельнічаюць у пасяджэннях медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камісій. Павялічаны тэрміны ўстанаўлення інваліднасці. Прадугледжваецца, што інваліднасць I групы будзе ўстанаўлівацца тэрмінам на тры гады, II і III груп — на два гады.

Праектам Закона ў большай ступені рэгламентаваны пытанні, якія тычацца сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, прадугледжана стварэнне на рэспубліканскім і мясцовых узроўнях цэнтраў рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў.

Праект Закона ўтрымлівае главу, прысвечаную пытанням адукацыі інвалідаў, у якой упершыню з’яўляецца паняцце інклюзіўнай адукацыі.

Навацыяй у частцы рэалізацыі інвалідамі права на працу для нацыянальнага заканадаўства з’яўляецца ўстанаўленне квоты для прыёму на працу інвалідаў. Увядзенне механізму кваціравання накіравана на матывацыю наймальнікаў з ліку буйных і сярэдніх арганізацый да прыёму на працу інвалідаў.

Пытанні па забеспячэнні даступнасці для інвалідаў аб’ектаў сацыяльнай, транспартнай і вытворчай інфраструктуры, жылых памяшканняў, а таксама інфармацыі аб’яднаны ў асобнай главе.

З’яўляецца новае патрабаванне да арганізацый, якія прадстаўляюць паслугі насельніцтву, — аказанне сітуацыйнай дапамогі інвалідам пры жаданні атрымання імі паслуг.

На заканадаўчым узроўні замацоўваецца абавязацельства па вылучэнні на ўсіх аўтамабільных паркоўках месцаў для стаянкі транспартных сродкаў інвалідаў, а таксама прадугледжваецца права бясплатнага карыстання інвалідамі аўтамабільнымі паркоўкамі.

Рэгламентаваны пытанні забеспячэння даступнасці не толькі жылых, але і дапаможных памяшканняў, уваходаў і выхадаў з шматкватэрных жылых дамоў, у якіх пражываюць людзі з інваліднасцю.

Праектам Закона шырока прадстаўлены спосабы рэалізацыі права інвалідаў на атрыманне агульнадаступнай інфармацыі незалежна ад наяўных у іх абмежаванняў.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 09.09.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па працы і сацыяльных пытаннях
Адказны дэпутат: Гардзейчык Іван Аркадзьевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Гошка Валянціна Уладзіміраўна – загадчык адзелам па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях
Першае чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме