«Аб радыяцыйнай бяспецы»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 2695
16 мая 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб радыяцыйнай бяспецы», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Змяненне палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 1998 года «Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва» абумоўлена неабходнасцю прывядзення яго палажэнняў у адпаведнасць з прадпісаннямі пазнейшых заканадаўчых актаў, а таксама абноўленымі міжнароднымі патрабаваннямі ў галіне радыяцыйнай бяспекі.
Праект Закона, у параўнанні з дзеючай рэдакцыяй Закона Рэспублікі Беларусь «Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва», мае пашыраны прадмет прававога рэгулявання, уключае ў сябе новыя прававыя інстытуты і дадатковыя элементы сістэмы забеспячэння радыяцыйнай бяспекі.
Прадметам прававога рэгулявання з’яўляюцца адносіны, што складваюцца ў сферы дзяржаўнага кіравання ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, пры вырабе (вытворчасці), рэалізацыі, эксплуатацыі, захоўванні, перавозцы, перапрацоўцы і захаванні крыніц іанізуючага выпраменьвання, пры ажыццяўленні мерапрыемстваў па забеспячэнні радыяцыйнай бяспекі, у тым ліку пры выяўленні крыніц іанізуючага выпраменьвання і абыходжанні з радыёактыўнымі адходамі.
У адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі і ўсталяванай практыкай ажыццеўлена карэкціроўка тэрмінаў «іанізуючае выпраменьванне», «крыніца іанізуючага выпраменьвання», «практычная дзейнасць», уведзены новыя тэрміны «радыяцыйны аб’ект», «радыяцыйная аварыя», «радыяцыйны інцыдэнт», «медыцынскае апраменьванне», «прафесійнае апраменьванне» і іншыя. Асноўнымі прынцыпамі забеспячэння радыяцыйнай бяспекі замацаваны: прынцып нарміравання, прынцып абгрунтавання і прынцып аптымізацыі.
Праектам Закона вызначаны аб’екты і суб’екты праваадносін у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, удакладнены паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і шэрагу рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання. У прыватнасці прадугледжана, што Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь вызначае стратэгію павышэння кампетэнтнасці па пытаннях радыяцыйнай бяспекі, стратэгію абыходжанняз радыёактыўнымі адходамі і орган дзяржаўнага кiравання ў галiне абыходжанняз радыёактыўнымі адходамі.
Новым у заканадаўчым рэгуляванні забеспячэння радыяцыйнай бяспекі з’яўляецца: правядзенне экспертызы бяспекі ў галіне выкарыстання крыніц іанізуючага выпраменьвання, кансультаванне ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, дзяржаўная рэгістрацыя тыпу крыніцы іанізуючага выпраменьвання.
Прадугледжана, што экспертыза бяспекі ў галіне выкарыстання крыніц іанізуючага выпраменьвання будзе праводзіцца ў адносiнах да:
крыніц іанізуючага выпраменьвання першай — чацвёртай катэгорый па ступені радыяцыйнай небяспекі, іх праектнай, канструктарскай, тэхнічнай (эксплуатацыйнай) дакументацыі;
радыяцыйных аб’ектаў, на якіх мяркуецца абыходжанне з крыніцамі іанізуючага выпраменьвання першай — чацвёртай катэгорый па ступені радыяцыйнай небяспекі;
дакументаў, што абгрунтоўваюць забеспячэнне радыяцыйнай бяспекі пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне выкарыстання крыніц іанізуючага выпраменьвання.
Кансультаванне ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі змогуць ажыццяўляць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі. Вызначаны патрабаванні, што прад’яўляюцца да асоб, якія аказваюць паслугі па кансультаванні.
Дзяржаўнай рэгістрацыі тыпу крыніцы іанізуючага выпраменьвання будуць падлягаць крыніцы іанізуючага выпраменьвання першай — чацвёртай катэгорый па ступені радыяцыйнай небяспекі,што вырабляюцца ці набываюцца ў краіне ўпершыню, да іх выхаду на рынак Рэспублікі Беларусь і пастаўкі карыстальнікам. Пры гэтым захоўваецца сістэма ўліку канкрэтных экзэмпляраў крыніц іанізуючага выпраменьвання ў мэтах прадухілення іх незаконнага абароту.
З улікам падыходаў, прадугледжаных у Агульных патрабаваннях бяспекі МАГАТЭ, уведзены тыпы сітуацый апраменьвання: планаванага, аварыйнага і існуючага. Зыходзячы з тыпаў сітуацый апраменьвання, устаноўлены патрабаванні ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі.
Акрамя таго, заканадаўча замацавана, што надглядныя прылады візуалізацыі чалавека, якія выкарыстоўваюць іанізуючае выпраменьванне, могуць прымяняцца толькі для выяўлення схаваных прадметаў, што могуць быць выкарыстаны для злачынных дзеянняў, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспекі.
Рэалізацыя палажэнняў праекта Закона будзе садзейнічаць забеспячэнню бяспекі насельніцтва і навакольнага асяроддзя ад шкоднага ўздзеяння крыніц іанізуючага выпраменьвання.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Адказны дэпутат: Васількоў Мікалай Андрэевіч
Адказны работнік Сакратарыята:
Сініцкая Наталля Сцяпанаўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
2. Першае чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 29.06.2018 29 чэрвеня 2018 года, дзясятае пасяджэнне чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні
3. Другое чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 16.05.2019 16 мая 2019 года, трэцяе пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні