Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Манголіяй аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 245
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

11 красавіка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Манголіяй аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах».

Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Манголіяй аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах (далей —Дагавор) быў падпісаны 4 чэрвеня 2018 года ў г. Мінску ў мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2016 года № 399 «Аб праекце міжнароднага дагавора».

Дагаворам устанаўліваецца, што грамадзяне адной дзяржавы карыстаюцца на тэрыторыі іншай дзяржавы правам доступу ў суды за абаронай сваіх правоў і інтарэсаў на роўных умовах.

Кампетэнтныя органы дзвюх краін у адпаведнасці з Дагаворам змогуць вырашаць пытанні аказання прававой дапамогі па грамадзянскіх і эканамічных справах шляхам выканання даручэнняў аб вядзенні розных працэсуальных дзеянняў, якія тычацца перадачы і ўручэння дакументаў, атрымання доказаў, прызнання і выкарыстання судовых рашэнняў, выкарыстання іншых форм аказання правовой дапамогі.

Супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Манголіяй у рамках Дагавора будзе ажыццяўляцца праз цэнтральныя органы: з боку Рэспублікі Беларусь –– праз Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, з боку Манголіі — праз Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў Манголіі, Вярхоўны Суд Манголіі.

Рэалізацыя палажэнняў Дагавора будзе садзейнічаць забеспячэнню абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян абедзвюх краін, дазволіць забяспечыць паглыбленне адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Манголіяй пры дапамозе міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў галіне аказання ўзаемнай прававой дапамогі па грамадзянскіх і эканамічных справах.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 16.01.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па эканамічнай палітыцы
Адказны дэпутат: Качына Леанід Іванавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Нікалаева Наталля Валер'еўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па эканамічнай палітыцы  
Адно чытанне
Усе законапраекты