Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Дзясятага дадатковага пратакола да Статута Сусветнага паштовага саюза, Другога дадатковага пратакола да Агульнага рэгламенту Сусветнага паштовага саюза, Дадатковага пратакола да Сусветнай паштовай канвенцыі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2082
Апісанне законапраекта

23 мая 2019 года Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дзясятага дадатковага пратакола да Статута Сусветнага паштовага саюза, Другога дадатковага пратакола да Агульнага рэгламенту Сусветнага паштовага саюза, Дадатковага пратакола да Сусветнай паштовай канвенцыі», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У названыя акты Сусветнага паштовага саюза ўнесены змяненні і дапаўненні, якія датычаць рэформы Сусветнага паштовага саюза і накіраваны на далейшае ўдасканаленне структуры кіравання Сусветнага паштовага саюза і паштовага рэгулявання.

У прыватнасці, Дзясяты дадатковы пратакол уносіць змяненні ў Статут Сусветнага паштовага саюза, у адпаведнасці з якімі:

вызначаецца, што Сусветны паштовы саюз — гэта міжурадавая арганізацыя;

даецца магчымасць рэгіянальным саюзам накіроўваць сваіх назіральнікаў на мерапрыемствы і пасяджэнні, што арганізуюцца Сусветным паштовым саюзам;

вызначаецца, што члены Савета паштовай эксплуатацыі выконваюць свае функцыі ад імя і ў інтарэсах Сусветнага паштовага саюза.

Усе змяненні, прадугледжаныя ў Другім дадатковым пратаколе да Агульнага рэгламенту Сусветнага паштовага саюза, у асноўным накіраваны на нарматыўнае замацаванне рашэння аб рэформе Сусветнага паштовага саюза, а таксама аб рэформе сістэмы, якая прымяняецца да ўзносаў краін –– членаў Сусветнага паштовага саюза. У прыватнасці, уносяцца змяненні ў артыкулы пра склад і дзейнасць Адміністрацыйнага савета і Савета паштовай эксплуатацыі, пра арганізацыю сесій Адміністрацыйнага савета і Савета паштовай эксплуатацыі. Акрамя гэтага, у структуру Сусветнага паштовага саюза ўводзіцца новы орган — Каардынацыйны савет пастаянных органаў Сусветнага паштовага саюза.

Дадатковым пратаколам у Сусветную паштовую канвенцыю ўнесены рэдакцыйныя праўкі, а таксама змяненні, накіраваныя на атрыманне магчымасці аказання ў рамках адносін паміж прызначанымі аператарамі паштовай сувязі, якія прынялі рашэнне аб прадстаўленні факультатыўных паслуг, паслугі па перасылцы грувасткіх пасылак.

Акты Сусветнага паштовага саюза ўступаюць у сілу з 1 ліпеня 2019 г. Выказванне згоды на абавязковасць названых актаў Сусветнага паштовага саюза адпавядае інтарэсам Рэспублікі Беларусь, паколькі гэта пашырыць магчымасці абмену міжнароднымі паштовымі адпраўлення і развіцця транзіту паштовых адпраўленняў.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі

Адказны дэпутат: Дзьячэнка Вячаслаў Іванавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Ягорава Марыя Аляксандраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі 

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 22.04.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by