Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб бяспецы і гігіене працы на шахтах (Канвенцыі № 176)»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5664
Апісанне законапраекта

27 лістапада 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб бяспецы і гігіене працы на шахтах (Канвенцыі № 176)» (далей — праект Закона).

Праектам Закона прадугледжваецца ратыфікацыя Канвенцыі 1995 года аб бяспецы і гігіене працы на шахтах (№ 176) (далей — Канвенцыя № 176), якой устаноўлены мінімальныя патрабаванні да забеспячэння бяспекі работ на шахтах у частцы ўладкавання шахтавых распрацовак, прафілактыкі аварыйных сітуацый на шахтах, забеспячэння работнікаў сродкамі ратавання і арганізацыі эфектыўнай вентыляцыі і праветрывання шахтаў і вырабатак.

Палажэнні Канвенцыі № 176 накіраваны на зніжэнне рызыкі ўзнікнення аварыйных сітуацый, няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, а таксама на арганізацыю эфектыўнай работы бакоў сацыяльнага партнёрства па абароне інтарэсаў работнікаў, занятых на шахтах.

Прыняцце праекта Закона не пацягне неабходнасці ўнясення змяненняў у нарматыўныя прававыя акты альбо прызнанне страціўшымі сілу нарматыўных прававых актаў (іх структурных элементаў).


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па працы і сацыяльных пытаннях

Адказны дэпутат: Старынская Таццяна Аляксандраўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Атрушкевіч Алена Анатольеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 18.10.2019
Сесія: Семая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by