Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб ажыццяўленні сумеснай дзейнасці дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2550
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

19 чэрвеня 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб ажыццяўленні сумеснай дзейнасці дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 16 мая 2019 года.

Пагадненне распрацавана ў мэтах выканання рашэння Нарады прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па пытаннях супрацоўніцтва ў касмічнай сферы, які адбыўся 22 — 23 кастрычніка 2015 г. у г. Мінску, і падпісана Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Румасам С.М. у ходзе пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў –– удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2 лістапада 2018 гадоў ў г. Астане.

Пагадненне ўстанаўлівае прававыя і арганізацыйныя асновы супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах і садзейнічанні ў стварэнні прававой базы для распрацоўкі і заключэння ўдзельнікамі пагадненняў і дамоўленасцей па канкрэтных напрамках сумеснай касмічнай дзейнасці.

Супрацоўніцтва ў рамках Пагаднення можа ажыццяўляцца ў наступных асноўных формах:

планаванне і ажыццяўленне сумесных праграм і праектаў;

узаемны абмен навуковай і тэхнічнай інфармацыяй, адмысловымі ведамі, эксперыментальнымі дадзенымі, вынікамі доследна-канструктарскіх работ і матэрыяламі ў розных галінах касмічнай навукі, тэхнікі і тэхналогіі;

узаемнае садзейнічанне доступу да дзяржаўных праграм даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах, а таксама міжнародных праграм і праектаў у галіне практычнага прымянення касмічных тэхналогій і развіцця касмічнай інфраструктуры;

выкарыстанне наземных аб’ектаў і сістэм для запускаў і кіравання касмічнымі апаратамі;

арганізацыя праграм падрыхтоўкі кадраў, абмен спецыялістамі і вучонымі.

Асновай для сумеснай дзейнасці ў рамках Пагаднення з’яўляюцца касмічныя праграмы і праекты, рэалізацыя якіх выклікае значную практычную цікавасць і патрабуе аб’яднання інтэлектуальных, навуковых і вытворчых рэсурсаў зацікаўленых дзяржаў у такіх галінах, як фундаментальныя і прыкладныя касмічныя даследаванні; стварэнне і сумеснае выкарыстанне спалучаных нацыянальных сістэм дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі; касмічныя сістэмы сувязі і тэлерадыёвяшчання; развіццё і прымяненне спадарожнікавых навігацыйных сістэм; выкарыстанне вынікаў касмічнай дзейнасці ў розных сферах эканомікі.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца актыўным удзельнікам сусветнай касмічнай дзейнасці. З запускам ў 2012 годзе Беларускага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі наша краіна набыла статус касмічнай дзяржавы і атрымала магчымасць рэальнага ўдзелу ў міжнародных структурах і праектах па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах. Удзел Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі пагаднення будзе садзейнічаць умацаванню статусу Беларусі як касмічнай дзяржавы, а таксама пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з дзяржавамі –– удзельнікамі СНД у касмічнай сферы, што станоўча адаб’ецца на палітычным іміджы Беларусі і эканамічным развіцці беларускай касмічнай галіны.

Прадугледжаная Пагадненнем сумесная дзейнасць у засваенні космасу ў мірных мэтах і практычным прымяненні касмічнай тэхнікі і тэхналогій будзе ажыццяўляцца, у тым ліку, і на камерцыйнай аснове, што паслужыць прыцягненню дадатковых пазабюджэтных сродкаў у касмічную галіну.

У праекце разгляданага Закона прапануецца вызначыць Нацыянальную акадэмію навук Беларусі кампетэнтным органам Рэспублікі Беларусь, адказным за рэалізацыю Пагаднення, што адпавядае патрабаванням заканадаўства нашай краіны.

Праект Закона ў поўнай меры адпавядае сацыяльна-эканамічным патрэбам і магчымасцям грамадства і дзяржавы і не ўтрымлівае нормаў, якія прадугледжваюць змяненне ўмоў ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, не тычыцца адміністрацыйных працэдур, не прадугледжвае іншых дадатковых абавязкаў, забарон і абмежаванняў, расходаў для суб’ектаў гаспадарання, фізічных і юрыдычных асоб.

Фінансаванне пры рэалізацыі Пагаднення будзе ажыццяўляцца ў межах сродкаў нацыянальнага бюджэту ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, пры ўмове наяўнасці грашовых сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты, а таксама з пазабюджэтных крыніц.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 16.05.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па адукацыі, культуры і навуцы
Адказны дэпутат: Каляснёва Алена Пятроўна
Адказны работнік Сакратарыята: Гамеза Валерый Валяр'янавіч ― загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы
Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме