Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Кітайскай Народнай Рэспублікай, з другога боку»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6639
Апісанне законапраекта

18 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Кітайскай Народнай Рэспублікай, з другога боку».

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Кітайскай Народнай Рэспублікай, з другога боку (далей — Пагадненне), якое было падпісана ў г. Астане 17 мая 2018 года ў мэтах стварэння асновы для далейшага развіцця эканамічных адносін паміж бакамі шляхам забеспячэння супрацоўніцтва ў сферах, якія ахоплівае гэтае Пагадненне, і спрашчэння ўзаемадзеяння паміж бакамі. 

Аб’ём Пагаднення складае 13 глаў. У яго ўвайшлі палажэнні нацыянальнага рэжыму і рэжыму найбольшага спрыяння. Змест Пагаднення фарміруе правілы гандлю, заснаваныя на нормах ВГА. У тэксце закладзены напрамкі і зададзены прававыя рамкі для далейшага ўзаемадзеяння Еўразійскага эканамічнага саюза (далей — ЕАЭС) і яго дзяржаў з Кітайскай Народнай Рэспублікай (далей — КНР) у такіх сферах, як меры гандлёвай абароны, санітарна-фітасанітарныя меры, тэхнічныя бар’еры ў гандлі, мытнае супрацоўніцтва, электронны гандаль, інтэлектуальная ўласнасць, дзяржаўныя закупкі, канкурэнцыя і інш. Асаблівы акцэнт зроблены на механізме транспарэнтнасці і прынцыпах супрацоўніцтва. 

У главе 1 Пагаднення бакамі вызначаецца мэта дамоўленасцей: «стварэнне асновы для далейшага развіцця эканамічных адносін шляхам забеспячэння супрацоўніцтва і спрашчэння ўзаемадзеяння». У гэтайглаве змяшчаюцца таксама агульныя паняцці, пытанні тэрытарыяльнага прымянення, правядзення кансультацый, віды рэжымаў,якія ўжываюцца, і выключэнняў. 

Пагадненне з’яўляецца непрэферэнцыяльным і не прадугледжвае аўтаматычнага зніжэння тарыфных бар’ераў паміж бакамі. Тым не менш на аснове наяўных норм па спрашчэнні гандлёвых працэдур яно ў пэўнай ступені дазволіць палепшыць умовы доступу тавараў на рынак Кітая. 

Важнымі з’яўляюцца артыкулы главы 7 гэтага Пагаднення «Інтэлектуальная ўласнасць», палажэнні якіх накіраваны на абарону інтарэсаў праваўладальнікаў таварных знакаў і знакаў абслугоўвання, барацьбу з гандлем кантрафактнай прадукцыяй. 

У Пагадненні прадугледжаны інстытуцыйныя палажэнні, якімі замацаваны нормы аб заснаванні Сумеснай камісіі, яе абавязках і правах. У прыватнасці, у адпаведнасці з артыкулам 12.1 Главы 12 гэтага Пагаднення прадугледжваецца стварэнне Сумеснай камісіі пад старшынствам двух прадстаўнікоў — адзін ад ЕАЭС і дзяржаў-членаў ЕАЭС, які прадстаўлены членам Калегіі ЕЭК, другі – ад Урада КНР, які прадстаўлены на ўзроўні міністра ці яго ўпаўнаважаных прадстаўнікоў. У функцыі дадзенай камісіі будуць уваходзіць: кантроль за работай падкамітэтаў; разгляд любой прапановы, прадстаўленай падкамітэтамі, для ўнясення змяненняў у гэтае Пагадненне з мэтай прыняцця рэкамендацый і інш. Да Пагаднення прыкладаюцца Правілы працэдуры Сумеснай камісіі. 

Дадзены міжнародны дагавор змяшчае шэраг палажэнняў, якія накіраваны на стымуляванне інфармацыйнага абмену і развіццё адміністрацыйнага супрацоўніцтва паміж адказнымі органамі бакоў (у фармаце стварэння рабочых груп і кансультатыўных камітэтаў).


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па міжнародных справах

Адказны дэпутат: Хішчанка Анатолій Пятровіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Кісель Марына Евстафьевна — галоўны саветнік аддзела  па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па міжнародных справах
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 15.11.2018
Сесія: Пятая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by