Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб гарманізацыі заканадаўства дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы фінансавага рынку»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1694
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

16 мая 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб гарманізацыі заканадаўства дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы фінансавага рынку», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне, падпісанае ў г. Маскве дзяржавамі — членамі Еўразійскага эканамічнага саюза (далей — ЕАЭС), вызначае напрамкі і парадак гарманізацыі заканадаўства гэтых дзяржаў у фінансавай сферы (у банкаўскім сектары, страхавым сектары, сектары паслуг на рынку каштоўных папер). Пагадненнем прадугледжана ўзаемадзеянне пры падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, накіраваных на гарманізацыю заканадаўства дзяржаў — членаў ЕАЭС у сферы фінансавага рынку і прыняцце іншых мер для ўнясення ў наступным бакамі прапаноў па змяненні нацыянальнага заканадаўства.

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі надзяляецца дадатковымі паўнамоцтвамі, у прыватнасці, па зацвярджэнні плана гарманізацыі заканадаўства дзяржаў — удзельнікаў.

Пагадненнем вызначана, што працэс гарманізацыі свайго заканадаўства ў фінансавай сферы павінен быць завершаны да 1 студзеня 2025 года.

Прыняцце праекта Закона дазволіць стварыць умовы на фінансавых рынках дзяржаў — членаў ЕАЭС для свабоднага руху капіталу ў адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі фарміравання саюза.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 02.04.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Цацоха Аляксандр Уладзіміравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Давідовіч Наталля Віктараўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах
Адно чытанне
Усе законапраекты