Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2482
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 мая 2019 года.

Пагадненне распрацавана і падпісана 28 верасня 2018 года ў г. Душанбэ ў рамках рэалізацыі пункта 1.1.1.2 Міждзяржаўнай праграмы сумесных мер барацьбы са злачыннасцю на 2014 — 2018 гады і нацэлена на забеспячэнне эфектыўнага папярэджання, выяўлення, спынення, раскрыцця і расследавання злачынстваў у сферы інфармацыйных тэхналогій. У ім прапануецца уніфікаваць паняційны апарат, пашырыць напрамкі і формы ўзаемнага супрацоўніцтва, асноўнымі з якіх з’яўляюцца:

абмен інфармацыяй аб злачынствах у сферы інфармацыйных тэхналогій, якія рыхтуюцца або здзейснены, і датычных да іх асобах, а таксама аб формах і метадах папярэджання, выяўлення, спынення, раскрыцця і расследавання злачынстваў у гэтай сферы;

выкананне запытаў аб атрыманні інфармацыі, якая можа спрыяць раскрыццю злачынства, аб правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, а таксама аб неадкладным забеспячэнні захаванасці камп’ютарных дадзеных;

планаванне і правядзенне скаардынаваных мерапрыемстваў і аперацый па супрацьдзеянні злачынствам у сферы інфармацыйных тэхналогій;

аказанне садзеяння ў падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў.

Акрамя таго, пашыраецца пералік крымінальна караемых дзеянняў, што ўключаюцца ў Пагадненне:

знішчэнне, блакаванне, мадыфікацыя або капіраванне інфармацыі, парушэнне працы камп’ютарнай сістэмы шляхам несанкцыянаванага доступу да ахоўваемай законам камп’ютарнай інфармацыі;

стварэнне, выкарыстанне або распаўсюджванне шкоднасных праграм;

парушэнне правілаў эксплуатацыі камп’ютарнай сістэмы асобай, якая мае да яе доступ, што пацягнула знішчэнне, блакаванне або мадыфікацыю ахоўваемай законам камп’ютарнай інфармацыі, калі гэта дзеянне прычыніла істотную шкоду або цяжкія наступствы;

крадзеж маёмасці шляхам змены інфармацыі, апрацоўваемай у камп’ютарнай сістэме, або шляхам увядзення ілжывай інфармацыі;

распаўсюджванне з выкарыстаннем сеткі «Інтэрнэт» парнаграфічных матэрыялаў з выявай непаўналетняга, а таксама матэрыялаў, якія прызнаны ва ўстаноўленым парадку экстрэмісцкімі або змяшчаюць заклікі да ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або апраўдання тэрарызму;

выраб у мэтах збыту або збыт спецыяльных праграмных або апаратных сродкаў атрымання несанкцыянаванага доступу да абароненай камп’ютарнай сістэмы;

незаконнае выкарыстанне праграм для камп’ютарных сістэм і баз дадзеных, якія з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскага права, калі гэта дзеянне прычыніла істотную шкоду.

Пагадненне будзе спрыяць развіццю і ўмацаванню добрасуседскіх, партнёрскіх узаемаадносін паміж дзяржавамі, а таксама ўмацоўваць узаемнае супрацоўніцтва ў розных галінах, у тым ліку ў галіне барацьбы са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій.

Кампетэнтнымі органамі з боку Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэт дзяржаўнай бяспекі, Следчы камітэт.

Мяркуецца, што рэалізацыя Пагаднення не пацягне негатыўных наступстваў фінансавага, эканамічнага і палітычнага характару і не запатрабуе дадатковага фінансавання з рэспубліканскага бюджэту.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 14.05.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па адукацыі, культуры і навуцы
Адказны дэпутат: Колб Ігар Міхайлавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Гамеза Валерый Валяр'янавіч ― загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы
Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме