«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб унясенні змяненняў № 1 да Крэдытнага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (Праект фінансавання экалагічнай інфраструктуры I) ад 10 снежня 2012 г.»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 7353
19 снежня 2018 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб унясенні змяненняў № 1 да крэдытнага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (Праект фінансавання экалагічнай інфраструктуры I) ад 10 снежня 2012 г.», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Законапраектам прапануецца ратыфікаваць падпісанае ў г. Мінску 5 ліпеня 2018 года Пагадненне аб унясенні змяненняў № 1 да Крэдытнага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (Праект фінансавання экалагічнай інфраструктуры I) ад 10 снежня 2012 г.
Гэтым Пагадненнем прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у названае Крэдытнае пагадненне ў частцы змянення назвы Віцебскага праектнага прадпрыемства на праектнае прадпрыемства Віцебскай вобласці — Віцебскае абласное камунальнае унітарнае прадпрыемства вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Віцебскаблвадаканал».
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па аграрнай палітыцы
Адказны дэпутат: Кананчук Ігар Паўлавіч
Адказны работнік Сакратарыята:
Цвяткова Таццяна Мікалаеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы
2. Адно чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 19.12.2018 19 снежня 2018 года, дзявятае пасяджэнне пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні