Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб узаемадзеянні дзяржаў — удзельніц СНД па забеспячэнні гатоўнасці на выпадак ядзернай аварыі або ўзнікнення радыяцыйнай аварыйнай сітуацыі і ўзаемадапамогі пры ліквідацыі іх наступстваў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2142
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб узаемадзеянні дзяржаў — удзельніц СНД па забеспячэнні гатоўнасці на выпадак ядзернай аварыі або ўзнікнення радыяцыйнай аварыйнай сітуацыі і ўзаемадапамогі пры ліквідацыі іх наступстваў» (далей — праект Закона), унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праектам Закона прадугледжваецца ратыфікацыя Пагаднення аб узаемадзеянні дзяржаў — удзельнікаў СНД па забеспячэнні гатоўнасці на выпадак ядзернай аварыі або ўзнікнення радыяцыйнай аварыйнай сітуацыі і ўзаемадапамогі пры ліквідацыі іх наступстваў (далей — Пагадненне), падпісанага ў г. Астане 2 лістапада 2018 года сямю дзяржавамі — удзельніцамі СНД у мэтах забеспячэння эфектыўнага выканання дзяржавамі — удзельніцамі сваіх абавязацельстваў па Канвенцыі аб аператыўным абвяшчэнні аб ядзернай аварыі ад 26 верасня 1986 года і Канвенцыі аб дапамозе ў выпадку ядзернай або радыяцыйнай аварыйнай сітуацыі ад 26 верасня 1986 года.

Заключэнне і рэалізацыя Пагаднення дазволяць урэгуляваць асноўныя пытанні ў сферы ўдасканальвання дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у вобласці забеспячэння бяспекі выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах. У прыватнасці, урэгуляваць пытанні:

прыняцця ўсебаковых мер па прадухіленні ядзерных аварый і звядзення да мінімуму іх наступстваў;

аператыўнага прадстаўлення інфармацыі і дапамогі ў выпадку ўзнікнення ядзернай аварыі або ўзнікнення радыяцыйнай аварыйнай сітуацыі ў мэтах мінімізацыі трансгранічных радыяцыйных наступстваў;

спрашчэння працэдур перамяшчэння спецыялізаваных аварыйна-выратавальных фарміраванняў, абсталявання, транспартных сродкаў і матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці тэхнічнага аснашчэння гэтых фарміраванняў;

забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, а таксама мінімізацыі адмоўных наступстваў для здароўя насельніцтва і навакольнага асяроддзя, звязаных з выкарыстаннем атамнай энергіі ў мірных мэтах.

Рэалізацыя Пагаднення акажа значны ўплыў на развіццё і ўдасканальванне сістэмы абароны насельніцтва і тэрыторый дзяржаў — удзельніц СНД, дазволіць ва многім спрасціць парадак узгаднення пытанняў, якія ўзнікаюць у сферы абароны насельніцтва і тэрыторый дзяржаў — удзельніц СНД пры ядзернай аварыі або ўзнікненні радыяцыйнай аварыйнай сітуацыі, павысіць аператыўнасць выканання мерапрыемстваў па іх ліквідацыі.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы

Адказны дэпутат: Кралевіч Ірына Мікалаеўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Мацукевіч Міхаіл Паўлавіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 29.04.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by