«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб узаемадзеянні мытных органаў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сферы абароны правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 4821
10 кастрычніка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб узаемадзеянні мытных органаў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сферы абароны правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці», які ўнесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пагадненне аб узаемадзеянні мытных органаў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сферы абароны правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, якое падпісана 31 мая 2019 года ў г. Ашхабадзе (Туркменістан).
Пагадненне вызначае парадак узаемадзеяння мытных органаў у рамках СНД у мэтах ажыццяўлення мер, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва ў галіне абароны правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці.
Так, Пагадненнем прадугледжваецца абмен інфармацыяй аб выяўленых фактах перамяшчэння тавараў ва ўзаемным гандлі дзяржаў — удзельніц Пагаднення з парушэннем заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці і аб таварах, адносна якіх існуе падазрэнне, што іх перамяшчэнне можа ажыццяўляцца з парушэннем указанага заканадаўства. Мытным адміністрацыям бакоў дэлегуецца права самастойна на ўзаемнай аснове ўзгадняць формы, аб’ёмы і тэрміны абмену інфармацыяй, неабходнай для выяўлення і спынення абароту кантрафактных тавараў.
Дадзены міжнародны дагавор дапаўняе Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе ў мытных справах ад 15 красавіка 1994 года, якое прадугледжвае перадачу звестак і абмен вопытам паміж мытнымі органамі дзяржаў — удзельніц СНД.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па адукацыі, культуры і навуцы
Адказны дэпутат: Анісім Алена Мікалаеўна
Адказны работнік Сакратарыята:
Сарока Людміла Уладзіміраўна – саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы
2. Адно чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 10.10.2019 10 кастрычніка 2019 года, другое пасяджэнне сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні