Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Рэспублікай Сербія, з другога боку»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1580
Апісанне законапраекта

11 чэрвеня 2020 года  Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняла праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Рэспублікай Сербія, з другога боку», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Рэспублікай Сербія, з другога боку (далей — Пагадненне), было падпісана

25 кастрычніка 2019 года ў г. Маскве. Пагадненне накіравана на развіццё і паглыбленне ўзаемнага гандлёвага і эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі — членамі ЕАЭС і Сербіяй у сферах, што ўяўляюць узаемны інтарэс.

Структурна Пагадненне складаецца з 33 артыкулаў і 5 дадаткаў, якія з’яўляюцца яго неад’емнай часткай. Дакумент ахоплівае пытанні, звязаныя з прымяненнем мер гандлёвай абароны, тэхнічнымі бар’ерамі ў гандлі, санітарнымі і фітасанітарнымі мерамі, правіламі вызначэння паходжання тавараў, мытным супрацоўніцтвам, вырашэннем спрэчак і інш.

У адпаведнасці з артыкулам 28 Пагаднення бакі засноўваюць Сумесны камітэт, які ўключае прадстаўнікоў кожнага боку.

У задачы Сумеснага камітэта будуць уваходзіць маніторынг і вывучэнне ўсіх пытанняў, звязаных з ужываннем і дзеяннем гэтага Пагаднення; разгляд магчымасцей далейшага развіцця гандлёвых адносін паміж бакамі; вывучэнне і прадстаўленне на разгляд бакоў любых паправак да гэтага Пагаднення; выкананне iншых дзеянняў, якія звязаны з любым пытаннем у рамках Пагаднення, перададзеным бакамі ў рамках вобласці прымянення і мэт дадзенага Пагаднення.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па міжнародных справах

Адказны дэпутат: Дзік Сяргей Канстанцінавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Паўловіч Галіна Зеноновна — загадчык аддзела  па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 01.04.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by