Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1185
Апісанне законапраекта

2 красавіка 2020 годаПалатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу».

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу (далей — Пагадненне), якое было падпісана ў г. Брусэлі 8 студзеня 2020 года ў мэтах вызначэння парадку перадачы і прыняцця асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і дзяржаў — членаў Еўрапейскага саюза (далей — ЕС) у парушэнне парадку ўезду, выезду, знаходжання і пражывання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

У мэтах рэалізацыі Пагаднення стораны дамовіліся стварыць Сумесны камітэт па рэадмісіі (далей — Камітэт), рашэнні якога з’яўляюцца абавязковымі для бакоў (артыкул 19 Пагаднення).

У задачы Камітэта будуць уваходзіць назіранне за прымяненнем Пагаднення; прыняцце рашэнняў аб мерах, неабходных для аднастайнага прымянення Пагаднення; рэгулярны абмен інфармацыяй аб выканаўчых пратаколах, якія заключаюцца асобнымі дзяржавамі — членамі ЕС і Беларуссю ў адпаведнасці з артыкулам 20 гэтага Пагаднення і інш. Плануецца, што ў склад Камітэта ўвойдуць прадстаўнікі ЕС і зацікаўленых дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь.

Пунктам 1 артыкула 20 Пагаднення прадугледжана магчымасць па просьбе Рэспублікі Беларусь або любой дзяржавы — члена ЕС, на якую распаўсюджваецца дзеянне Пагаднення, заключаць выканаўчыя пратаколы, якія змяшчаюць правілы, якія датычацца вызначэння кампетэнтных органаў, упаўнаважаных на выкананне Пагаднення, пунктаў пропуску праз мяжу, абмену інфармацыяй аб кантактных пунктах, умоў перадачы асоб з суправаджэннем і інш.

У адпаведнасці з артыкулам 2 законапраекта кампетэнтнымі органамі адказнымі за рэалізацыю Пагаднення ад Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўны пагранічны камітэт, Міністэрства замежных спраў.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па міжнародных справах

Адказны дэпутат: Гайдукевіч Алег Сяргеевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Кісель Марына Евстафьевна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 10.03.2020

2. Адно чытанне
Статус: Прыняты ў адным чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by