«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 767
13 чэрвеня 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Пагадненне падпісана 13 верасня 2018 года ў г. Ташкенце падчас афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Узбекістан Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. і накіравана на далейшае паглыбленне двухбаковых узаемавыгадных адносін у ваенна-тэхнічнай сферы паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан.
Пагадненнем прадугледжваецца вызначэнне парадку фарміравання пералікаў прадукцыі ваеннага прызначэння, якая пастаўляецца адным бокам другім баку, ажыццяўлення ўзаемаразлікаў паміж упаўнаважанымі арганізацыямі бакоў, аховы інтэлектуальнай уласнасці, перамяшчэння прадукцыі, якая пастаўляецца з мытнай тэрыторыi аднаго Боку на мытную тэрыторыю іншага боку.
Акрамя таго, артыкулам 6 Пагаднення прадугледжваецца стварэнне Сумеснай Беларуска-Узбекскай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы
Адказны дэпутат: Мартынаў Ігар Феліксавіч
Адказны работнік Сакратарыята:
Глухоўская Алена Уладзіміраўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы
2. Адно чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 13.06.2019 13 чэрвеня 2019 года, шостае пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні