Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб рэадмісіі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1092
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

23 мая 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб рэадмісіі», які унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дадзенае Пагадненне было падпісана 26 кастрычніка 2018 года ў горадзе Гомелі.

Пагадненне нацэлена на ўвядзенне ў дзеянне ўзгодненых прынцыпаў і нормаў, якія вызначаюць парадак рэадмісіі, а таксама парадак каардынацыі сумесных дзеянняў, накіраваных на супрацьдзеянне незаконнай міграцыі.

Пагадненне будзе спрыяць развіццю і ўмацаванню добрасуседскіх, партнёрскіх узаемаадносін паміж дзяржавамі, а таксама ўмацоўваць ўзаемнае супрацоўніцтва ў розных галінах, у тым ліку ў галіне барацьбы з нелегальнай міграцыяй і трансгранічнай арганізаванай злачыннасцю.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 04.03.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па заканадаўстве
Адказны дэпутат: Власевіч Віталій Эдуардавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Фіцук Алена Яўгеньеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў  па заканадаўстве

 



Адно чытанне
Усе законапраекты