Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грузіі аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1816
Апісанне законапраекта

19 красавіка 2018 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грузіі аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грузіі аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю (далей — Пагадненне) падпісана ў г. Мінску 16 лістапада 2017 года.

У адпаведнасці з Пагадненнем мытныя органы дзяржаў бакоў у рамках сістэмы садзейнічання ўзаемнаму гандлю будуць абменьвацца інфармацыяй аб перамяшчэнні тавараў і транспартных сродкаў. Пагадненнем прадугледжваецца прыярытэтны парадак афармлення ў пунктах пропуску, спрашчэнне мытных фармальнасцей, дзе гэта магчыма, уключаючы вылучэнне асобных палос у мэтах скарачэння часу афармлення, а таксама непрымяненне мытнага надгляду, за выключэннем выпадкаў наяўнасці адзнак мытных правапарушэнняў, кантрабанды, адмывання грошаў або ажыццяўлення надгляду на падставе сістэмы кіравання рызыкамі.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце

Адказны дэпутат: Ткачук Анатолій Уладзіміравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Корзун Таццяна Эдуардаўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 29.03.2018
Сесія: Чацвёртая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by