Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5093
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

10 кастрычніка 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў (далей — Пагадненне) было падпісана ў г. Пекіне 25 красавіка 2019 года.

Пагадненне прадугледжвае, што міжнародныя аўтамабільныя перавозкі па тэрыторыях Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі ажыццяўляюцца:

у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам той дзяржавы, дзе яны выконваюцца;

на аснове дазволаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі (кампетэнтнымі органамі з’яўляюцца: з беларускага боку — Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, а з кітайскага —  Міністэрства транспарту Кітайскай Народнай Рэспублікі і яго ўпаўнаважаныя органы ў правінцыях). Колькасць і форма такіх дазволаў вызначаюцца шляхам перамоў у ходзе пасяджэнняў Сумеснай Камісіі па пытаннях міжнародных аўтамабільных перавозак.

У артыкуле 7 Пагаднення ўстаноўлены выпадкі, калі не патрабуецца дазволу для выканання перавозак.

Прадугледжаны ўмовы ўзаемнага вызвалення ад мытных пошлін, падаткаў і збораў, звязаных з валоданнем або выкарыстаннем транспартных сродкаў (артыкул 11 Пагаднення).

Заключэнне Пагаднення накіравана на развіццё прававых асноў знешнегандлёвых двухбаковых адносін, супрацоўніцтва ў сферы міжнародных аўтамабільных перавозак. Яго практычная рэалізацыя будзе садзейнічаць павелічэнню аб’ёмаў экспарту аўтатранспартных паслуг беларускімі перавозчыкамі.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 20.09.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Адказны дэпутат: Кавалька Адам Дзмітрыевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Смагіна Вольга Уладзіміраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі

 

 


Адно чытанне
Усе законапраекты