Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне абароны канкурэнцыі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3377
Апісанне законапраекта

26 чэрвеня 2019 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне абароны канкурэнцыі», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 20 чэрвеня 2019 года.

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб супрацоўніцтве ў галіне абароны канкурэнцыі падпісана ў г. Маскве 27 лютага 2019 года.

Названае Пагадненне накіравана на стварэнне прававых асноў узаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі пры ўжыванні антыманапольнага заканадаўства ў адносiнах да гаспадарчых суб'ектаў бакоў Канвенцыі, а таксама гаспадарчых суб'ектаў трэціх краін, дзейнасць якіх аказвае ўплыў на стан канкурэнцыі на рынках дзяржаў — удзельніц Пагаднення.

Ўзаемадзеянне бакоў Пагаднення будзе ажыццяўляцца праз Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь і Федэральную антыманапольную службу Расійскай Федэрацыі.

Дакумент прадугледжвае прымяненне сучасных механізмаў ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, здольных забяспечыць эфектыўную абарону інтарэсаў суб'ектаў гаспадарання, а таксама грамадзян абедзвюх краін, сярод якіх абмен інфармацыяй, у тым ліку канфідэнцыяльнай, напраўленне апавяшчэнняў, даручэнняў аб правядзенні асобных працэсуальных дзеянняў, а таксама прапаноў аб каардынацыі правапрымяняльнай дзейнасці.

Ратыфікацыя гэтага Пагаднення адпавядае інтарэсам нашай краіны і будзе спрыяць адкрыццю новых перспектыў міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і яго актывізацыі.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве

Адказны дэпутат: Гурскі Дзмітрый Міхайлавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Патаповіч Кацярына Генадзьеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве

 



Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 20.06.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by