Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1406
Апісанне законапраекта

5 мая 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыі», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыі (далей —Пагадненне) падпісана ў г. Нур-Султане 25 кастрычніка 2019 года.

Пагадненнем прадугледжваецца, што ўрады дзвюх дзяржаў у мэтах развіцця і ўмацавання дружалюбных і партнёрскіх узаемаадносін разглядаюць супрацоўніцтва ў галіне міграцыі як адзін з найважнейшых напрамкаў рэгулявання міграцыйных працэсаў на тэрыторыях абедзвюх дзяржаў, імкнуцца стварыць прававую аснову для двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне міграцыі.

Незаконная міграцыя ўяўляе сабой сур’ёзную пагрозу нацыянальнай бяспецы, эканамічнай стабільнасці і вядзе да ўскладнення крымінагеннай абстаноўкі на тэрыторыях дзвюх краін. Таму ў Пагадненнi адзначаецца, што Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Казахстан ажыццяўляюць супрацоўніцтва ў галіне міграцыі, абароны правоў грамадзян адной дзяржавы, якія знаходзяцца на тэрыторыі другой дзяржавы, у тым ліку інфармацыйнае ўзаемадзеянне, у адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі абедзвюх дзяржаў.

У рамках Пагаднення прадугледжваецца абмен статыстычнай, прававой, навукова-метадычнай інфармацыяй, звесткамі аб грамадзянах адной дзяржавы, якія знаходзяцца на тэрыторыі другой дзяржавы, вопытам і аказанне практычнай дапамогі па пытаннях, якія ўзнікаюць у працэсе супрацоўніцтва, абарона правоў грамадзян абедзвюх дзяржаў, у тым ліку правоў членаў іх сем’яў, на пражыванне на працягу тэрміну выдадзеных ім дазволаў на пражыванне, разгляду пытанняў прававога статусу асоб, якія маюць падставы для знаходжання (пражывання) на тэрыторыях абедзвюх дзяржаў. Устанаўліваецца парадак абмену такой інфармацыяй.

Пагадненне накіравана на каардынацыю сумесных дзеянняў па кіраванні міграцыйнымі працэсамі і барацьбу з незаконнай міграцыяй. Яго ратыфікацыя будзе спрыяць развіццю і ўмацаванню супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан у галіне міграцыі.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы

Адказны дэпутат: Бегеба Валянціна Канстанцінаўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Макарэвіч Аксана Яўгенаўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 20.03.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by