Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб утрыманні пагранічных дарожных маставых аб'ектаў на беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы »

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 197
Апісанне законапраекта

23 мая 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб утрыманні пагранічных дарожных маставых аб’ектаў на беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне падпісана 27 чэрвеня 2018 года ў г. Брэсце Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Сіваком А.А. і Міністрам інфраструктуры Рэспублікі Польшча Анджэем Адамчыкам на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лiстапада 2017 г. № 409 «Аб праекце міжнароднай дамовы».

Дадзенае Пагадненне прапануецца наўзамен цяпер дзеючага Пагаднення паміж Міністэрствам будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог Рэспублікі Беларусь і Генеральнай дырэкцыяй аўтамабільных дарог Рэспублікі Польшча ад 18 мая 1993 года.

Асаблівасць пагранічных мастоў складаецца ў тым, што ад іх тэхнічнага стану напрамую залежыць функцыянаванне пунктаў пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.

Прапанаванае Пагадненне заклікана забяспечыць аптымізацыю дарожнага руху паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча шляхам арганізацыі сумеснага ўтрымання пагранічных мастоў на агульных участках дзяржаўнай мяжы, па месцы размяшчэння пунктаў пропуску праз Дзяржаўную мяжу.

Пагадненне дасць магчымасць урэгуляваць пытанні ўтрымання пагранічных мастоў на агульных участках дзяржаўнай мяжы і забяспечыць належнае іх утрыманне і, як следства, бяспеку дарожнага руху паміж абедзвюма дзяржавамі.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказны дэпутат: Мартынаў Ігар Феліксавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Глухоўская Алена Уладзіміраўна— саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 14.01.2019
Сесія: Пятая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by