«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сербія аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 3288
13 чэрвеня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сербія аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сербія аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, якое падпісана ў г. Мінску26 студзеня 2017 года.
Пагадненне заключана з мэтай развіцця і ўмацавання дружалюбных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія, а таксама стварэння прававой асновы беларуска-сербскага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
У рамках Пагаднення супрацоўніцтва ажыццяўляецца, у прыватнасці, па напрамках:
сумесныя праекты, якія тычацца новых узораў узбраення і ваеннай тэхнікі;
вытворчасць, мадэрнізацыя, капітальны рамонт і пастаўка ваеннай тэхнікі, узбраення, аптычных прыбораў, абсталявання спецыяльнага прызначэння;
абмен спецыялістамі і навучанне, павышэнне прафесійнага ўзроўню прадстаўнікоў узброеных сіл і спецыялістаў;
іншыя кірункі па ўзгадненні ўрадамі Беларусі і Сербіі альбо ўпаўнаважанымі органамі.
Адказным органам за рэалізацыю дадзенага Пагаднення ад Урада Рэспублікі Беларусь вызначаны Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь.
Ратыфікацыя Пагаднення дасць магчымасць у рамках прававога поля і на пастаяннай аснове ажыццяўляць узаемавыгадныя адносіны з Рэспублікай Сербія ў галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, будзе садзейнічаць ажыццяўленню паставак у гэту краіну прадукцыі ваеннага прызначэння беларускай вытворчасці.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па аграрнай палітыцы
Адказны дэпутат: Кананчук Ігар Паўлавіч
Адказны работнік Сакратарыята:
Цвяткова Таццяна Мікалаеўна – саветнік-кансультант адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы
2. Адно чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 13.06.2017 13 чэрвеня 2017 года, пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні