Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Судан аб абмене інфармацыяй па падатковых пытаннях»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3070
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

19 чэрвеня 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Судан аб абмене інфармацыяй па падатковых пытаннях».

Пагадненне накіравана на арганізацыю абмену інфармацыяй па падатковых пытаннях паміж кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Судан.

Пагадненне дазволіць кампетэнтным органам бакоў Пагаднення запытваць інфармацыю, дакументы і іншыя матэрыялы, якія адносяцца да выканання плацельшчыкамі сваіх падатковых абавязацельстваў па ўсіх відах падаткаў (падаткі на прыбытак, даходы, зямлю, нерухомасць, падаходны падатак, ПДВ, акцызы), уключаючы банкаўскую інфармацыю ў дачыненні да правяраемых плацельшчыкаў.

Такая інфармацыя можа быць запытана для мэт прадухілення ўхілення ад выплаты падаткаў, кантролю выканання плацельшчыкамі падатковага заканадаўства і барацьбы з падатковымі парушэннямі. Таксама Пагадненнем рэгламентуецца працэдура атрымання адпаведнай інфармацыі (парадак складання запыту, тэрмін яго разгляду, падставы для адхіленні запыту і інш.).

Ратыфікацыя Пагаднення не прывядзе да негатыўных фінансавых, эканамічных, палітычных і іншых наступстваў для Рэспублікі Беларусь і будзе спрыяць развіццю двухбаковых адносін з Рэспублікай Судан.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 05.06.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па эканамічнай палітыцы
Адказны дэпутат: Канапацкая Ганна Анатольеўна
Адказны работнік Сакратарыята: Афанасьеў Ян Віктаравіч — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па эканамічнай палітыцы.

 


Адно чытанне
Усе законапраекты