«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Судан аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні падаткаў на даходы»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 2705
Мова законапраекта: Русский
19 чэрвеня 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Судан аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні падаткаў на даходы», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Асноўнымі задачамі Пагадненні з’яўляюцца:
размеркаванне права падаткаабкладання паміж дагаворнымі дзяржавамі;
ліквідацыя двайнога падаткаабкладання;
абмен інфармацыяй паміж падатковымі службамі;
кантроль выканання плацельшчыкамі падатковага заканадаўства і барацьба з падатковымі парушэннямі.
Пагадненнем, у мэтах урэгулявання падатковых узаемаадносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Судан, за кожнай дзяржавай замацоўваецца права падаткаабкладання асобных відаў даходаў, якія атрымліваюцца юрыдычнымі і фізічнымі асобамі адной краіны ў другой краіне. У гэтай сувязі Пагадненнем вызначаецца парадак выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб, падатку на прыбытак, падатку на даходы, у тым ліку падаткаабкладанне дывідэндаў, даўгавых абавязацельстваў, арэнды, роялти.
Дадзенае Пагадненне накіравана на садзейнічанне развіццю і паглыбленню эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі на ўзаемавыгадных умовах.
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Вабішчэвіч Пётр Андрэевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Давідовіч Наталля Віктараўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах
Сесія: Шостая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 19.06.2019 19 чэрвеня 2019 года, сёмае пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні