Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб сістэме садзейнічання ўзаемнага гандлю»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 453
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

16 мая 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю», які накіраваны на ўдасканаленне дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва ў мытнай сферы, стварэнне спрыяльных умоў для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці.

Сістэма садзейнічання ўзаемнаму гандлю заснавана на абмене інфармацыяй аб перамяшчэнні тавараў і транспартных сродкаў у адпаведнасці з тэхнічнымі ўмовамі абмену інфармацыяй.

Пагадненнем вызначаецца, што сістэма садзейнічання ўзаемнаму гандлю будзе прымяняцца беларускімі і ўзбекскімі ўдзельнікамі знешнеэканамічнай дзейнасці на добраахвотнай аснове і практыка рэалізацыі сістэмы садзейнічання ўзаемнаму гандлю не павінна пацягнуць за сабой узнікненне нядобрасумленнай канкурэнцыі.

Удзельнікі знешнеэканамічнай дзейнасці, у дачыненні да якіх будзе ўжывацца сістэма садзейнічання ўзаемнаму гандлю і якія будуць прадастаўляць дакладную інфармацыю аб таварах, атрымаюць перавагу ў пунктах пропуску ў параўнанні з кампаніямі, якія не ўдзельнічаюць у дадзенай працэдуры. А менавіта прадугледжваюцца прыярытэтны парадак мытнага афармлення ў пунктах пропуску, спрашчэнне мытных фармальнасцей, дзе гэта магчыма, уключаючы вылучэнне асобных палос у мэтах скарачэння часу афармлення, а таксама непрымяненне мытнага надгляду, за выключэннем выпадкаў выяўлення рызыкі парушэння мытнага заканадаўства.

Рэалізацыя Пагаднення будзе садзейнічаць павышэнню якасці мытнага адміністравання, эфектыўнасці мытнага кантролю, стварэнню спрыяльных умоў для павелічэння тавараабароту паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 28.01.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па міжнародных справах
Адказны дэпутат: Місявец Віталій Рыгоравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Герцык Вольга Іванаўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах
Адно чытанне
Усе законапраекты