Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 667
Апісанне законапраекта

4 чэрвеня 2020 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 12 лютага 2020 года.

Пагадненне распрацавана ў мэтах актуалізацыі дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Сірыйскай Арабскай Рэспублікай у сферы адукацыі і падпісана ў г. Дамаску 19 верасня 2019 года ў рамках дзелавога візіту прадстаўнікоў беларускіх устаноў адукацыі ў Сірыйскую Арабскую Рэспубліку.

Пагадненне вызначае асноўныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі: атрыманне адукацыі грамадзянамі Беларусі і Сірыі, абмен візітамі педагагічных работнікаў і навучэнцаў, вывучэнне мовы і культуры ў вышэйшых навучальных установах абедзвюх краін, развіццё прамых кантактаў паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.

Дакументам замацоўваецца парадак ажыццяўлення візітаў педагагічных работнікаў, абмену навучэнцамі першай і другой ступеняў вышэйшай адукацыі і першай ступені паслявузаўскай адукацыі. Усталяваны аб’ём абавязацельстваў бакоў па прыёме ўдзельнікаў абменаў, вызначаны парадак фінансавання расходаў на навучанне/стажыроўку, выплату стыпендый, пражыванне і медыцынскае абслугоўванне навучэнцаў, а таксама аплаты выдаткаў на праезд і знаходжанне ўдзельнікаў візітаў.

Дзеянне Пагаднення не распаўсюджваецца на ўстановы вышэйшай адукацыі, у якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка кадраў для ўзброеных сіл, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях дзвюх краін, а таксама на ўстанову адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры».

Рэалізацыя Пагаднення не прывядзе да негатыўных наступстваў фінансавага, эканамічнага і палітычнага характару.

Ратыфікацыя і ўступленне ў сілу Пагаднення будуць спрыяць пашырэнню і паглыбленню беларуска-сірыйскага ўзаемадзеяння ў адукацыйнай сферы.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па адукацыі, культуры і навуцы

Адказны дэпутат: Злотнікаў Андрэй Анатольевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Гамеза Валерый Валяр’янавіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаўіўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй паадукацыі, культурыі навуцы

 



Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 12.02.2020

2. Адно чытанне
Статус: Прыняты ў адным чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by