Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1076
Апісанне законапраекта

6 снежня 2018 годаПалатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах (далей — Пагадненне) падпісана ў г. Мінску 11 лістапада 2016 года.

Гэтым Пагадненнем прадугледжваецца развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы фундаментальных і прыкладных даследаванняў, распрацовак у галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі, у тым ліку па выбары пляцовак, праектаванні, будаўніцтве, эксплуатацыі, мадэрнізацыі, выпрабаванні і тэхнічным абслугоўванні атамных электрастанцый і даследчых рэактараў; абыходжанне з радыеактыўнымі адходамі; распрацоўка перадавых і інавацыйных атамных рэактараў і тэхналогій ядзернага паліўнага цыкла і па іншых напрамках.

Супрацоўніцтва ў рамках Пагаднення плануецца ажыццяўляць у формах абмену навукова-тэхнічнай інфармацыяй, арганізацыі навуковых семінараў, канферэнцый і сімпозіумаў, падрыхтоўкі навукова-тэхнічных кадраў і абмену імі, стварэння сумесных рабочых груп па рэалізацыі канкрэтных распрацовак і праектаў у галіне навуковых даследаванняў і тэхналагічных распрацовак.

У мэтах выканання гэтага Пагаднення назначаны кампетэнтныя органы:

у Рэспубліцы Беларусь — Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Беларусь;

у Турэцкай Рэспубліцы — Міністэрства энергетыкі і прыродных рэсурсаў Турэцкай Рэспублікі, Турэцкае агенцтва па атамнай энергіі.

Рэалізацыя гэтага Пагаднення дасць магчымасць стварыць неабходныя ўмовы для беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах, умацавання двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыі ў далейшым сумесных праектаў у сферы ядзернай энергетыкі.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі

Адказны дэпутат: Салаўёў Пётр Аляксандравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Ягорава Марыя Аляксандраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі 
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 22.02.2018
Сесія: Чацвёртая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by