Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6161
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

27 лістапада 2019 года  прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі». У рамках падпісанага Пагаднення прадугледжваецца супрацоўніцтва па наступных асноўных напрамках: абмен вопытам у галіне развіцця сістэмы адукацыі і інфармацыяй аб метадах навучання, матэрыяламі, сістэмамі ацэнкі ведаў і дасягненняў, якія ўжываюцца ў абедзвюх краінах; аб узаемным прызнанні дакументаў аб навучанні і дакументаў аб адукацыі, дакументаў аб вучоных ступенях і дакументаў, выдадзеных установамі агульнай сярэдняй адукацыі; прадастаўленне месцаў (стыпендый) для атрымання вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі ва ўстановах адукацыі абедзвюх дзяржаў; абмен студэнтамі і педагагічнымі, навуковымі работнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі; абмен вопытам па выкарыстанні новых тэхналогій у адукацыйным працэсе; выкананне сумесных праектаў.

Ратыфікацыя Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі дасць магчымасць забяспечыць стварэнне неабходных умоў для ўзаемадзеяння дзяржаў у сферы адукацыі і будзе спрыяць больш цеснаму ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву грамадзян і арганізацый Рэспублікі Беларусь і Турэцкай Рэспублікі.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 19.11.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па адукацыі, культуры і навуцы
Адказны дэпутат: Якубовіч Таццяна Раманаўна
Адказны работнік Сакратарыята: Бірукоў Павел Маратавіч  галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы
Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме