Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі аб міжнародных аўтамабільных перавозках»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4501
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

2 кастрычніка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі аб міжнародных аўтамабільных перавозках», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект падрыхтаваны ў мэтах прававога ўрэгулявання пытанняў, звязаных з ажыццяўленнем міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў і грузаў паміж Рэспублікай Беларусь і Вялікабрытаніяй, а таксама транзітам праз іх тэрыторыі.

Прыняцце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі аб міжнародных аўтамабільных перавозках» забяспечыць:

абарону правоў нацыянальных перавозчыкаў на рынку транспартных паслуг;

узаемнае вызваленне ад мытных пошлін, падаткаў і збораў, звязаных з валоданнем транспартнымі сродкамі або выкарыстаннем іх;

дадатковыя пазітыўныя перадумовы для павелічэння аб’ёмаў экспарту аўтатранспартных паслуг як у Вялікабрытанію, так і ў напрамку сумежных краін.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 23.08.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказны дэпутат: Камароўскі Ігар Сяргеевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Трафімава Таццяна Анатольеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі 
Адно чытанне
Усе законапраекты