Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб далучэнні Рэспублікі Арменія да Пагаднення аб парадку абароны канфідэнцыйнай інфармацыі і адказнасці за яе разгалашэнне пры ажыццяўленні Еўразійскай эканамічнай камісіяй паўнамоцтваў па кантролі за выкананнем адзіных правілаў канкурэнцыі ад 12 лiстапада 2014 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2523
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2019 года  прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб далучэнні Рэспублікі Арменія да Пагаднення аб парадку абароны канфідэнцыйнай інфармацыі і адказнасці за яе разгалашэнне пры ажыццяўленні Еўразійскай эканамічнай камісіяй паўнамоцтваў па кантролі за выкананнем адзіных правілаў канкурэнцыі ад 12 лiстапада 2014 года», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў рэспублікі Беларусь 15 мая 2019 года.

Указаны Пратакол падпісаны 3 снежня 2018 года ў г. Маскве, пашырае суб'ектны склад удзельнікаў Пагаднення, з'яўляецца дзейсным крокам да стварэння ўніфікаванай прававой базы для ўсіх удзельнікаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Законапраект падрыхтаваны ў мэтах выказвання згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе названага Пратакола.

Абарона інфармацыі абмежаванага распаўсюджвання пры ажыццяўленні кантролю за выкананнем антыманапольнага заканадаўства на міжнародным узроўні з'яўляецца найважнейшай умовай забеспячэння развіцця канкурэнцыі на таварных рынках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Дамовай аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года Еўразійскай эканамічнай камісіі прадастаўлена права праводзіць расследаванні, накіраваныя на выяўленне і спыненне парушэнняў канкурэнцыі.

Пагадненне дае магчымасць абменьвацца канфідэнцыйнай інфармацыяй з антыманапольнымі органамі іншых краін і ўжываецца пры расследаванні парушэнняў антыманапольнага заканадаўства, якія аказваюць негатыўны ўплыў на стан канкурэнцыі на трансгранічных рынках на тэрыторыі дзвюх і больш бакоў Пагаднення.

Далучэнне Рэспублікі Арменія да Пагаднення з'яўляецца станоўчым фактарам, што спрыяе павышэнню эфектыўнасці работы гэтага дакумента.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 15.05.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве
Адказны работнік Сакратарыята: Патаповіч Кацярына Генадзьеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве

 



Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме