Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб далучэнні Рэспублікі Арменія да Пагаднення аб увядзенні адзіных форм пашпарта транспартнага сродку (пашпарта шасі транспартнага сродку) і пашпарта самаходнай машыны і іншых відаў тэхнікі і арганізацыі сістэм электронных пашпартоў ад 15 жніўня 2014 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 798
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

11 красавіка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб далучэнні Рэспублікі Арменія да Пагаднення аб увядзенні адзіных форм пашпарта транспартнага сродку (пашпарта шасі транспартнага сродку) і пашпарта самаходнай машыны і іншых відаў тэхнікі і арганізацыі сістэм электронных пашпартоў ад 15 жніўня 2014 года», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (далей — Пратакол).

Указаны Пратакол падпісаны 23 чэрвеня 2018 года ў г. Маскве. Ім пашыраецца суб’ектны склад удзельнікаў Пагаднення, а адпаведна змяняецца дзеянне гэтага дакумента ў прасторы і па коле асоб, а таксама ён накіраваны на стварэнне ўніфікаванай прававой базы для ўсіх удзельнікаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Законапраект падрыхтаваны ў мэтах выказвання згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе названага Пратакола.

Практычная рэалізацыя Пагаднення з улікам далучэння Рэспублікі Арменія да Пагаднення будзе садзейнічаць уніфікацыі і гарманізацыі мытных працэдур, што, у сваю чаргу, зможа садзейнічаць нарошчванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі партнёрамі і прасоўванні сваёй прадукцыі на экспарт.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 15.02.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказны дэпутат: Курсевіч Валерый Віктаравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Трафімава Таццяна Анатольеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі 

 


Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме