Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 22 снежня 1994 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2368
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 22 снежня 1994 года», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб міжнародных аўтамабільных зносінах быў падпісаны ў г. Ташкенце 13 верасня 2018 года ў мэтах прававога рэгулявання пытанняў, звязаных з ажыццяўленнем міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў і грузаў, паміж тэрыторыямі дзяржаў Дагаворных Бакоў, транзітам праз іх тэрыторыі.

Пратаколам прапануюцца змяненні і дапаўненні ў артыкулы 1, 6, 7, 9, 13, 16 Пагаднення, якія прадугледжваюць:

адназначнае разуменне патрабаванняў і ўмоў выканання міжнароднай аўтамабільнай перавозкі па тэрыторыях Беларусі і Узбекістана;

прывядзенне Пагаднення ў адпаведнасць з нормамі нацыянальнага заканадаўства;

бездазвольнай прынцып выканання перавозак грузаў на аўтамабільных транспартных сродках грузападымальнасцю да 3,5 тон;

узаемнае вызваленне ад збораў і плацяжоў (пры выкарыстанні дазволу без аплаты збораў на выкананне перавозак грузаў па тэрыторыях абедзвюх дзяржаў (за выключэннем платы за праезд па платных дарогах і перавышэнне вагі грузу).


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 04.05.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па працы і сацыяльных пытаннях
Адказны дэпутат: Старынская Таццяна Аляксандраўна
Адказны работнік Сакратарыята: Мычко Святлана Уладзіміраўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях

 


Адно чытанне
Усе законапраекты