Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, а таксама аб змяненні і спыненні дзеяння асобных міжнародных дагавораў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6806
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

16 красавіка 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, а таксама аб змяненні і спыненні дзеяння асобных міжнародных дагавораў», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Мэтай Пратакола з’яўляецца ліквідацыя дысбалансу сустрэчных патокаў сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў — членаў ЕАЭС.

Пратаколам павялічаны нарматыў размеркавання ўвазных мытных пошлін для Рэспублікі Беларусь на 0,3 працэнтных пункта з 4,56 да 4,86 працэнта за кошт змяншэння нарматываў, устаноўленых для Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан, на 0,2 і 0,1 працэнтных пункта адпаведна.

Таксама Пратаколам удакладняюцца палажэнні аб парадку кантролю за прытрымліваннем упаўнаважанымі органамі дзяржаў — членаў ЕАЭС палажэнняў Пратакола аб парадку залічэння і размеркавання сум увазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне), іх пераліку ў даход бюджэтаў дзяржаў — членаў, уключаючы пытанні абмену інфармацыяй.

Акрамя гэтага, прызнаюцца страціўшымі сілу з 1 студзеня 2020 г. законы аб выяўленні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе асобных міжнародных дагавораў, у сувязі з тым, што Пратаколам прадугледжана спыненне іх дзеяння з 1 студзеня 2020 г.

У адпаведнасці з артыкулам 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь» Пратакол падлягае ратыфікацыі. Яго ратыфікацыя адпавядае эканамічным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.


 

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 26.12.2019
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Барташ Святлана Уладзіміраўна
Адказны работнік Сакратарыята: Давідовіч Наталля Віктараўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах

 


Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме