Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза ад 11 красавiка 2017 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5759
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

19 лістапада 2019 года Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняла праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза ад 11 красавiка 2017 года», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза ад 11 красавiка 2017 года (далей —Пратакол) быў падпісаны 29 мая 2019 года ў г. Нур-Султане і накіраваны на пашырэнне пераліку асоб, у дачыненні да якіх не прадугледжана правядзенне дагляду асабістага багажу.

Дакументам прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у пункт 2 артыкула 321 Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза.

Пратаколам вызначаецца, што мытнаму дагляду не падлягае асабісты багаж кіраўнікоў урадаў і членаў іх сем'яў, якія рухаюцца разам з імі (незалежна ад мэт перасячэння мытнай мяжы ЕАЭС), кіраўніка Адміністрацыі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія і начальніка службы аховы Прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія, а таксама Сакратара Савета Бяспекі Кыргызскай Рэспублікі, калі названыя асобы перасякаюць мытную мяжу Саюза ў сувязі з выкананнем службовых абавязкаў.

Паколькі названы Пратакол з’яўляецца папраўкай да Дагавора аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза, згода на абавязковасць якога для Рэспублікі Беларусь была выказана шляхам ратыфікацыі, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дагаворах  Рэспублікі Беларусь» гэты Пратакол таксама падлягае ратыфікацыі.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 24.10.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па міжнародных справах
Адказны дэпутат: Шаўцоў Дзмітрый Яўгеньевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Паўловіч Галіна Зянонаўна  загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па міжнародных справах

 


Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме