Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб парадку мытнага афармлення і мытнага кантролю тавараў, што перамяшчаюцца паміж дзяржавамі — удзельніцамі Пагаднення аб стварэнні зоны свабоднага гандлю, ад 8 кастрычніка 1999 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4821
Апісанне законапраекта

10 кастрычніка 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб парадку мытнага афармлення і мытнага кантролю тавараў, якія перамяшчаюцца паміж дзяржавамі — удзельніцамі Пагаднення аб стварэнні зоны свабоднага гандлю, ад 8 кастрычніка 1999 года», што ўнесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб парадку мытнага афармлення і мытнага кантролю тавараў, якія перамяшчаюцца паміж дзяржавамі — удзельніцамі Пагаднення аб стварэнні зоны свабоднага гандлю, ад 8 кастрычніка 1999 года. Дакумент падпісаны 31 мая 2019 года ў г. Ашхабадзе (Туркменістан).

Пратаколам актуалізуецца Пагадненне 1999 года ў мэтах прывядзення яго палажэнняў і тэрміналогіі, што выкарыстоўваецца, у адпаведнасць з Дагаворам аб зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 года, якім спрашчаюцца прававыя асновы гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі — удзельніцамі Садружнасці.

Змяненні ў Пагадненне аб парадку мытнага афармлення і мытнага кантролю тавараў, якія перамяшчаюцца паміж дзяржавамі — удзельніцамі Пагаднення аб стварэнні зоны свабоднага гандлю, ад 8 кастрычніка 1999 года, што прапануюцца Пратаколам, прадугледжваюць:

спрашчэнне мытных працэдур адносна тавараў, якія паходзяць з тэрыторый дзяржаў — удзельніц СНД, без нанясення ўрону нацыянальным інтарэсам кожнай з указаных дзяржаў;

устанаўленне спрошчанага парадку ажыццяўлення мытных аперацый адносна тавараў, якія ўвозяцца на мытныя тэрыторыі дзяржаў — удзельніц СНД;

магчымасць ажыццяўлення ў пунктах пропуску на дзяржаўнай (мытнай) мяжы сумеснага з адпаведнымі органамі замежных дзяржаў мытнага кантролю і ажыццяўлення мытных аперацый.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па адукацыі, культуры і навуцы

Адказны дэпутат: Анісім Алена Мікалаеўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Сарока Людміла Уладзіміраўна – саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 09.09.2019
Сесія: Семая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by