Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб Правілах вызначэння краіны паходжання тавараў у Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 20 лістапада 2009 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4821
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

10 кастрычніка 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб правілах вызначэння краіны паходжання тавараў у Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 20 лістапада 2009 года», які ўнесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб Правілах вызначэння краіны паходжання тавараў у Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 20 лістапада 2009 года, падпісаны 31 мая 2019 года ў г. Ашхабадзе (Туркменістан).

Названае Пагадненне з’яўляецца адным з асноўных дакументаў, што забяспечваюць функцыянаванне зоны свабоднага гандлю ў рамках СНД. Пратакол прадугледжвае карэкціроўку Пераліку умоў, вытворчых і тэхналагічных аперацый, пры выкананні якіх тавар лічыцца, што ён паходзіць з той краіны, у якой яны мелі месца, па 39 таварных лініях (дадатак 1 да Правілаў, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай Пагаднення).

Большасць змяненняў носіць тэхнічны характар і абумоўлены прывядзеннем класіфікацыйных кодаў, што выкарыстоўваюцца ў Пераліку ўмоў, вытворчых і тэхналагічных аперацый, пры выкананні якіх тавар лічыцца, што ён паходзіць з той краіны, у якой яны мелі месца, у адпаведнасць з новай рэдакцыяй Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Акрамя таго, для вадкакрышталічных манітораў, прадугледжаных дзеючай рэдакцыяй Пераліку, выключаецца аперацыя «выраб элементаў электраправодкі».


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 09.09.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па адукацыі, культуры і навуцы
Адказны дэпутат: Анісім Алена Мікалаеўна
Адказны работнік Сакратарыята: Сарока Людміла Уладзіміраўна – саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы

 


Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме