Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з крадзяжамі аўтатранспартных сродкаў і забеспячэнні іх вяртання ад 25 лістапада 2005 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1126
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з крадзяжамі аўтатранспартных сродкаў і забеспячэнні іх вяртання ад 25 лістапада 2005 года», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

у 1 год, па заканчэнні якога можа быць распачата працэдура звароту незапатрабаванага транспартнага сродку ў даход дзяржавы.

Пратакол падпісаны ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка) 20 ліпеня 2018 года прадстаўнікамі ўрадаў дзяржаў — удзельніц СНД у мэтах удасканалення сістэмы абмену інфармацыяй і аптымізацыі ўзаемадзеяння ў сферы процідзеяння злачынным замахам на транспартныя сродкі на тэрыторыі краін Садружнасці.

Прапанаваныя Пратаколам змены ў Пагадненне дазволяць удасканаліць прававыя механізмы супрацоўніцтва ў барацьбе з крадзяжамі аўтатранспартных сродкаў, а таксама канкрэтызаваць паўнамоцтвы цэнтральнага кампетэнтнага і кампетэнтных органаў у названай сферы дзейнасці, у прыватнасці, забяспечаць магчымасць аператыўнага, з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій, доступу кампетэнтных органаў да звестак, якія змяшчаюцца ў інфармацыйных базах даных аб аўтатранспартных сродках, у тым ліку аб перасячэнні дзяржавамінай граніцы, праходжанні мытнага кантролю і дзяржаўнай рэгістрацыі, пашыраць пералік такіх звестак.

Таксама зменамі ў Пагадненне прапануецца замацаваць тэрмін


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказны дэпутат: Атрошчанка Пётр Аляксеевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Глухоўская Алена Уладзіміраўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй  па нацыянальнай бяспецы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 05.03.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by