Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці адкрытага акцыянернага таварыства «Белтрансгаз» ад 25 лістапада 2011 г.»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6333
Апісанне законапраекта

23 лістапада 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці адкрытага акцыянернага таварыства «Белтрансгаз», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прадугледжваецца ратыфікацыя Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці адкрытага акцыянернага таварыства «Белтрансгаз» ад 25 лістапада 2011 г. (далей ― Пратакол), падпісанага ў г. Маскве 13 красавіка 2017 года.

Асобныя палажэнні артыкула 1 Пратакола, якія датычацца пытанняў паставак прыроднага газу з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь, узаемазвязаны з адпаведнымі палажэннямі артыкула 1 Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 г. і далейшым супрацоўніцтве ў газавай сферы, падпісанага ў г. Маскве 13 красавіка 2017 года.

Пратаколам устаноўлена, што аб’ёмы, тэрміны, кошт і іншыя ўмовы паставак прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь вызначаюцца з 2012 года кантрактамі паміж ААТ «Газпром» і ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» на пастаўку прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь. Таксама Пратаколам прадугледжана выключэнне з 1 студзеня 2015 года палажэння аб рыначных (роўнадаходных) цэнах на газ, які пастаўляецца з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь.

У Пратаколе выпрацаваны і замацаваны механізм узаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па ключавых пытаннях супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы

Адказны дэпутат: Рассоха Мікалай Фёдаравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Макарэвіч Аксана Яўгенаўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 31.10.2017
Сесія: Трэцяя сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by