Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб мерах па урэгуляванні гандлёва-эканамічных адносін у галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 г.»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4244
Апісанне законапраекта

10 кастрычніка 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 г.», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 г. (далей — Пратакол і Пагадненне адпаведна) падпісаны 10 кастрычніка 2018 г. у г. Маскве.

У рамках Пратакола з 1 лістапада 2018 г. прадугледжваецца ўвядзенне забароны на вываз з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь расійскіх нафты і іншых тавараў згодна з Пералікам кодаў тавараў

ТН ЗЭД ЕАЭС, прыведзеных у дадатку да Пагаднення, за выключэннем нафты сырой і нафтапрадуктаў у аб’ёмах, прадугледжаных індыкатыўнымі балансамі, і тавараў у аб’ёмах, прадугледжаных пратаколамі, згодна пунктамі 3 і 6 артыкула 1 Пагаднення.

Індыкатыўныя балансы нафтапрадуктаў, у сваю чаргу, складаюцца па бензіну аўтамабільнаму, дызельнаму паліву і мазуту топачнаму. Па шэрагу іншых тавараў Пратаколам прадугледжваецца ўзгадненне кампетэнтнымі органамі дзвюх дзяржаў да 1 кастрычніка кожнага года на наступны каляндарны год пратаколаў з указаннем віду і колькасці тавараў, прызначаных для задавальнення ўнутраных патрэбаў Рэспублікі Беларусь.

Мытныя органы Расійскай Федэрацыі пры дэклараванні тавараў, прадугледжаных індыкатыўнымі балансамі і пратаколамі, узгодненымі кампетэнтнымі органамі бакоў (за выключэннем тавараў, што перамяшчаюцца трубаправодным транспартам), кіруюцца прадстаўленым кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь пералікам суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія з’яўляюцца атрымальнікамі тавараў у Рэспубліцы Беларусь, і аб’ёмаў прызначаных да атрымання тавараў.

У цяперашні час практычныя пытанні рэалізацыі Пратакола ўрэгуляваны Палажэннем аб узаемадзеянні дзяржаўных органаў і іншых арганізацый пры падрыхтоўцы дакументаў для забеспячэння вывазу нафтапрадуктаў з Расійскай Федэрацыі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2019 г. № 471.

У цэлым рэалізацыя палажэнняў Пратакола мае станоўчы эканамічны эфект для нашай дзяржавы як з пункту гледжання наяўнасці дакладных і празрыстых умоў паставак нафтапрадуктаў, так і абароны ўнутранага рынку і айчынных прадпрыемстваў гэтай сферы.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па эканамічнай палітыцы

Адказны дэпутат: Сокал Аляксей Мікалаевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Нікалаева Наталля Валер'еўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па эканамічнай палітыцы  
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 08.08.2019
Сесія: Семая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by