Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў ад 25 красавiка 2013 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5536
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

27 лістапада 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў ад 25 красавiка 2013 года».

Пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў ад 25 красавiка 2013 года (далей — Пратакол) быў падпісаны 24 чэрвеня 2019 года ў г. Абу-Дабі ў мэтах далейшага развіцця двухбаковых адносін і супрацоўніцтва паміж краінамі.


Пратаколам прадугледжваецца ўвядзенне 90-дзённага бязвізавага рэжыму ўезду на тэрыторыі дзвюх краін, прадугледжанага Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў ад 25 красавіка 2013 года, таксама ў дачыненні да грамадзян, якія маюць нацыянальныя пашпарты Рэспублікі Беларусь і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Пратакол заключаны на нявызначаны тэрмін і ўступае ў сілу праз 30 дзён з даты атрымання апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні бакамі ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сілу.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 11.10.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па міжнародных справах
Адказны дэпутат: Хішчанка Анатолій Пятровіч
Адказны работнік Сакратарыята: Іванова Наталля Аляксандраўна — вядучы рэферэнт аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах

 



Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме