«Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі БеларусьУваходны нумар: 7370
19 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Праект рэспубліканскага бюджэту і разліковыя паказчыкі па бюджэтах абласцей і г. Мінска на 2019 год распрацаваны на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, змяненняў, якія прапануюцца ў падатковае і бюджэтнае заканадаўства.
Законапраектам прапануецца вызначыць аб’ёмы даходаў, расходаў і прафіцыту рэспубліканскага бюджэту.
У 2019 годзе прадугледжваецца ўключыць у рэспубліканскі бюджэт сродкі дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: фонду нацыянальнага развіцця, рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду і рэспубліканскага дарожнага фонду.
Даходы рэспубліканскага бюджэту на 2019 год прагназуюцца ў суме 23 682 708 929 рублеў. Структуру даходаў рэспубліканскага бюджэту складаюць падатковыя даходы, непадатковыя даходы, бязвыплатныя паступленні.
Асноўнымі падатковымі крыніцамі даходаў рэспубліканскага бюджэту ў 2019 годзе з’яўляюцца падатак на дабаўлены кошт, падатак на прыбытак, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці.
Расходы рэспубліканскага бюджэту на 2019 год складуць 21 980 835 164 рублеў.
У 2019 годзе асноўнымі мэтамі для сектара дзяржаўных фінансаў будуць павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, гарантаванае выкананне фінансавых абавязацельстваў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі, захаванне якасці бюджэтных паслуг і сацыяльная абарона некаторых катэгорый насельніцтва.
У 2019 годзе захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. Значную частку ў бюджэце складуць расходы на аплату працы, выплату пенсій, стыпендый, дапамог, іншыя выплаты, а таксама на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Бюджэтнае фінансаванне дазволіць забяспечыць стабільнае функцыянаванне галін адукацыі і аховы здароўя.
На 2019 год фарміраванне рэспубліканскага бюджэту праведзена з прафіцытам 1 701 873 765 рублеў.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Дабрыніна Людміла Анатольеўна
Адказны работнік Сакратарыята:
Грахоўская Валерыя Валянцінаўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах
2. Першае чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 18.12.2018 18 снежня 2018 года, восьмае пасяджэнне пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні
3. Другое чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 19.12.2018 19 снежня 2018 года, дзявятае пасяджэнне пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні